Антэр (папа рымскі)

папа рымскі

Антэр (лац.: Anterus, ? — 3 студзеня 236) — 19-ы Папа Рымскі (з 21 лістапада 235 па 3 студзеня 236).

Антэр I
Anterus
Антэр I, Папа Рымскі
Антэр I, Папа Рымскі
Пачатак папства21 лістапада 235
Канец папства3 студзеня 236
ПапярэднікПантыян
НаступнікФабіян
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся ?
Памёр 3 студзеня 236
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Заняткікаталіцкі сьвятар
Дзень памяці3 студзеня

Пантыфікат рэдагаваць

Біскуп Рыма Антэр быў грэкам, сынам Ромула[3], які нарадзіўся ў Пецілію-Палікастра ў Калабрыі й вызваліўся з рабства.

Верагодна, што ў 235 годзе ён (разам зь іншымі дзеячамі хрысьціянскай царквы, у тым ліку папам сьв. Пантыянам і біскупам (антыпапай) сьв. Гіпалітам Рымскім) быў сасланы на востраў Сардынія па загадзе імпэратара Максыміна Тракійскага. Там Пантыян і Гіпаліт памірыліся й дамовіліся аб тым, што наступным Папам стане Антэр.

Яго пантыфікат працягваўся месяц і дзесяць дзён. Ён лічыцца пакутнікам, пахаваны ў катакомбах сьв. Калікста. Надмагільная пліта Антэра была знойдзена Джавані Батыста дэ Росі ў 1854 годзе. На пліце захаваліся паўсьцёртыя рэшткі грэцкай эпітафіі.

Крыніцы рэдагаваць