Антсік
Антсі́к (па-француску: Ahuntsic, [ɔnˈtsik]) — раён у паўночнай частцы Манрэалю, правінцыя Квэбэк, Канада. Гістарычна зьяўляўся асобнай вёскай, у 1910 року стаў часткаю места Манрэаль. За нашым часам зьяўляецца часткаю акругі Антсік-Карт’евіль.
Антсік | |
франц. Ahuntsic | |
Прыродны парк Ль’Іль-дэ-Візытасьён | |
Дата заснаваньня: | 1897 год |
Раён Манрэалю з: | 1910 году |
Краіна: | Канада |
Правінцыя: | Квэбэк |
Горад: | Манрэаль |
Акруга: | Антсік-Карт’евіль |
Геаграфічныя каардынаты: | 45°33′18″ пн. ш. 73°40′13″ з. д. / 45.555° пн. ш. 73.67028° з. д.Каардынаты: 45°33′18″ пн. ш. 73°40′13″ з. д. / 45.555° пн. ш. 73.67028° з. д. |
Антсік | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.ahuntsic.com/ |
У Антсіку месьцяцца каледж Антсіку ды Спартовы комплекс Клёд-Рабіляр.
Гістарычны нарыс
рэдагавацьЗаснаваны 21 студзеня 1897 году паводле абвяшчэньня правінцыйнага ўраду Квэбэку. Рада новае вёскі дзейнічала да 1910 году, калі ў правінцыі прынялі законы аб стварэньні Хартыі места Манрэаль. Яна была ўлучаная ў яго склад і пазьней была злучаная з раёнам Нуво-Бардо, утварыўшы такім чынам акругу Антсік-Бардо. Пазьней, у 1918 годзе былі далучаныя Карт’евіль ды Соль-о-Рэкале. Пасьля абмену тэрыторыяў у 1952 року Антсік атрымаў частку акругі Сэн-Ляран.
Асобы
рэдагаваць- Марыс Рышар — хакеіст, большую часткую свайго жыцьця пражыў у Антсіку.