Ян Мацэля (1892 — ?) — беларускі вайсковы дзеяч, удзельнік розных беларускіх фармаваньняў.

Ян Мацэля
Дата нараджэньня 1892
Месца нараджэньня
Дата сьмерці невядома
Занятак вайсковы тэарэтык

Біяграфія

рэдагаваць

Паходзіў з засьценку Малая Млынка Цараўскай воласьці Слуцкага павету (сёньня — в. Млынка Беліцкага сельсавету Слуцкага раёну).

Вясною 1919 году — ад’ютант камандзіра Першага Гарадзенскага беларускага палка. У пачатку чэрвеня 1919 году — удзельнічаў у падрыхтоўцы беларускага зьезду Віленшчыны і Гарадзеншчыны. Восеньню 1919 году — супрацоўнік Беларускай вайскова-дыпляматычнай місіі ў Рызе. Браў удзел у працы Беларускай вайсковай камііі.

У траўні 1920 году накіраваны на Случчыну і Піншчыну дзеля вярбоўкі добраахвотнікаў у беларускае войска. Адзін з заснавальнікаў і камандзіраў Слуцкай павятовай і гарадзкой народнай міліцыі.

У чыне капітана ўдзельнічаў Слуцкім паўстаньні, быў абраны ў склад Беларускай рады Случчыны. Сябра штабу брыгады, камандзір 2-га батальёну 2-га Грозаўскага палка першай Слуцкай брыгады. Дзеля аслабленьня антыэсэраўскай апазыцыі ў Радзе Случчыны, накіраваны да генэрала Станіслава Булак-Балаховіча «дзеля наладжваньня сувязі».

У 1920-я працягваў антысавецкую партызанскую дзейнасьць у складзе арганізацыі «Зялёны дуб».

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спсылкі

рэдагаваць