Антон Абрамовіч (БСС)
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Абрамовіч.
Антон Абрамовіч — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч Заходняй Беларусі. Першы старшыня Беларускага студэнцкага саюзу.
Антон Абрамовіч | |
Дата нараджэньня | Каля 1900 |
---|---|
Грамадзянства | Польская рэспубліка |
Занятак | грамадзкі дзяяч, палітык |
Дадаткова | 1-ы старшыня Беларускага студэнцкага саюзу (1921—1922) |
Увосень 1919 пасланы Беларускай школьнай рады Меншчыны (БШРМ) у якасьці рэзыдэнта па арганізацыі беларускага школьніцтва ў Слуцкі павет. З-за непрыязнага стаўленьня да яго кіраўніцтва Белнацкаму Случчыны, які складаўся галоўным чынам зь беларускіх эсэраў, у лютым 1920 пераведзены ў Бабруйск, пасьля ў Барысаўскі павет. Пасьля Рыскай дамовы зьехаў у Вільню[1].
У 1920 годзе студэнт Віленскага ўнівэрсытэту, адзін з заснавальнікаў «Гуртка студэнтаў-беларусаў», які ў 1921 годзе стаў звацца «Беларускі студэнцкі саюз». Абраны першым старшынём БСС.
На зьезьдзе прадстаўнікоў Заходняй Беларусі, які адбываўся 11 і 12 сьнежня 1921 году ў Вільні выступіў з такімі словамі:
«Сяляне! Я хачу сказаць пару слоў ад імя беларускіх студэнтаў — Вашых сыноў, каторые з вялікім трудам папалі ў высшае вучэбнае завядзеньне. Мы тутака сабраліся сягоньня і маем магчымасьць свабодна гаварыць аб сваіх справах і адносінах да польскага народу. Вялікшая частка нашай Беларусі знаходзіцца яшчэ пад маскоўскай нагайкай і мы павінны памятаць аб сваім становішчы. Між вамі няма многіх лепшых сыноў, каторыя мелі бы права тут судзіць і падаць свой голас аб тэй справе, аб якой тутака гаворыцца. Я хачу сказаць, што мы ня йдзём тым шляхам, па якім павінны ісьці, я хачу напомніць, што вы пачынаеце ісьці крывой дарогай…» [2][3]. У той момант старшыня зьезду перарваў яму голас.
16 сакавіка 1922 году Францішак Пяткевіч і Антон Абрамовіч, як прадстаўнікі БСС былі на аўдыенцыі ў начальніка Польскае дзяржавы Юзэфа Пілсудзкага[3].
Крыніцы
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |