Анрыета-Жулі дэ Кастэльно дэ Мюра
Анрыета-Жулí дэ Кастэльно́ дэ Мюра́ (па-француску: Henriette-Julie de Castelnau de Murat; 1670, Брэст, Францыя — 29 верасьня 1716, замак Бюзард’ер, Шанжэ, Францыя) — француская пісьменьніца, казачніца, графіня.
Анрыета-Жулі дэ Кастэльно дэ Мюра | |
Henriette-Julie de Castelnau de Murat | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1670[1][2][3][…] |
Памерла | 29 верасьня 1716[4] |
Бацькі | Мішэль дэ Кастэльно[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, казачніца, мэмуарыстка |
Гады творчасьці | 1697—1716 |
Жанр | казка, раман |
Мова | Француская |
Дэбют | 1697 |
Значныя творы | Contes de fées (1698), Les Nouveaux Contes des Fées (1698), Histoires sublimes et allégoriques (1699), Voyage de campagne (1699) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьАнрыета-Жулі дэ Кастэльно паходзіць з арыстакратычнага роду. Бацька — маркіз Мішэль дэ Кастэльно, губэрнатар Брэста і сын вядомага маршала Францыі Жака дэ Кастэльно. Маці — Люіза-Мары Фуко дэ Даньён, дачка маршала Францыі Люі дэ Фуко дэ Сен-Жэрмэн Бапрэ[5].
2 сьнежня 1672 году ейны бацька памёр ад раненьняў, атрыманых падчас нападу каралеўскіх войскаў пад Утрэхтам у першы год Галяндзкай вайны 1672—1678 гадоў. Ягоная малалетняя дачка, якой тады было два гады, атрымала ў спадчыну маркграфства Кастэльно[6].
У 1691 годзе ва ўзросьце 21 году Анрыета-Жулі дэ Кастэльно выйшла замуж за Нікаля дэ Мюра, уладара Варыэта, графа Жыбэртэса[7].
Праз год пасьля іх шлюбу нарадзіўся іх першы і адзіны сын Сэзар дэ Мюра. Але хутка выявілася, што ейны муж здраджваў ёй і Анрыета-Жулі дэ Кастэльно, сталая графіняй дэ Мюра, вырашае пакінуць яго[8].
Адна яна пасялілася ў Парыжы, дзе вяла насычанае падзеямі літаратурнае грамадзкае жыцьцё. Анрыета-Жулі дэ Кастэльно наведвала салён маркізы дэ Лямбэр, адкрыты ў 1692 годзе ў цэнтры сталіцы на вуліцы Рышэлье. Там яна пазнаёмілася з найлепшымі прадстаўніцамі тагачаснай францускай літаратуры: Мары-Катрын д'Ануа, якую яна вельмі шанавала, Катрын Бэрнар і зь ейнай стрыечнай сястрой Шарлотай-Роз дэ Камон Ля Форс[9].
У той жа час жыцьцё графіні Анрыеты-Жулі ў Парыжы ператварылася ў неверагодны раман, адзначаны маральнымі скандаламі, якія выклікалі абурэньне пры двары гамафобнага Люі XIV. Так, у справаздачах генэрал-лейтэнанта паліцыі Марка-Рэнэ дэ Вуаера дэ Полі д’Аржансана за 1698 і 1702 гады пазначаліся амаральныя, бязбожныя практыкі графіні — распуста і лесьбіянства. Акрамя лесьбіянства, яна яшчэ больш асуджалася за распусту, якая, паводле справаздачы, кампрамэтавала ўсю сям’ю і францускі двор[10].
У 1694 годзе ейны раман «l’Histoire de la courtisane Rhodope» выклікаў буру ў Вэрсалі, бо аўтарка асьмелілася кпіць з мадам дэ Мантэнон, спадарожніцы караля, а таксама стварыла жорсткую сатыру на Вэрсаль[11].
Стаўшы пэрсонай нон грата пры двары, яна вымушаная была пакінуць Парыж. З-за фінансавых цяжкасьцяў яна згубіла маркграфства Кастэльно ў 1699 годзе. Ня маючы дома, у 1700 годзе графіня перабралася ў Лімузэн, верагодна, да сваёй каханай мадам дэ Нантыя[12].
19 красавіка 1702 г. яна была арыштаваная і дастаўленая ў замак дэ Лёш. Пасьля няўдалых ўцёкаў 14 сакавіка 1706 году яна была пераведзеная ў замак дэ Самюр, дзе быў больш строгі рэжым, затым утрымлівалася ў замку д’Анже ў 1707 годзе, перш чым зноў вярнуцца ў Лёш. На гэты раз гэта простае выгнаньне. Гэты пэрыяд ейнага жыцьця больш вядомы дзякуючы дзённіку, які пісьменьніца адпраўляла ў выглядзе лістоў да сваёй стрыечнай сястры, мадмуазэль дэ Мэну, паміж 14 красавіка 1708 г. і 5 сакавіка 1709 г. Мадам дэ Мюра, нарэшце, здолела прыцягнуць увагу рэгента Філіпа Арлеанскага, які вызваліў пісьменьніцу[13].
Пасьля сьмерці Люі XIV рэгент дазволіў ёй вярнуцца ў Парыж, але яна вырашыла застацца ў правінцыі, зьехала ў Мэн, у замак дэ ля Бузард’ер. Аслабленая хваробай, яна памерла там у наступным годзе, 29 верасьня 1716 году[14].
Творчасьць
рэдагавацьПерш за ўсё Анрыета-Жулі дэ Кастэльно з глыбокай арыгінальнасьцю актыўна ўдзельнічала ў модзе на казкі, якая ўзьнікла ў Францыі 17 ст. У 1690 годзе пасьля публікацыі сваёй казкі бяз назвы, інтэграванай у першы ўдалы раман Мары-Кэтрын д’Ануа «Histoire d’Hypolite, comte de Duglas» (Гісторыя Іпаліта, графа Дугласа), казачніца стала вядомай у каралеўстве[15].
Пісьменьніца ў меншай ступені выкарыстоўвала фальклёрны матэрыял ў стварэньні казак, а ў большай ступені — гістарычныя раманы, хронікі і ўласную фантазію. Да ўсяго як у казках, так і раманах казачніца шмат месца пакідала для сатыры, гумару. А яшчэ адной спэцыфікай пісьменьніцы была тэма каханьня, якую яна сьмела разьвівала ня толькі ў тэкстах для дарослых, а перадусім у казках[16].
Творы
рэдагавацьАнрыета-Жулі дэ Кастэльно дэ Мюра — аўтарка чатырнаццаці завершаных казак і прынамсі чатырох раманаў[17].
Казкі
рэдагаваць• Contes de fées (1697):
Le Parfait Amour
Anguillette
Jeune et Belle.
• Les Nouveaux Contes de fées (1698):
Le Palais de la vengeance
Le Prince des feuilles
Le Bonheur des moineaux, conte en vers
L’Heureuse Peine.
• Le Voyage de campagne (1699):
Le Père et ses quatre fils.
• Histoires sublimes et allégoriques (1699):
Le Roi Porc
L'Île de la magnificence
Le Sauvage
Le Turbot.
• Journal pour Mademoiselle de Menou (1708):
L’Aigle au beau bec
La Fée princesse
Le Buisson d'épines fleuries
Peine perdue
L’Origine des hérissons.
Раманы
рэдагаваць• Le Dialogue des morts (1700).
• Histoire de la courtisane Rhodope (1708).
• Histoire galantes des habitants de Loches (1709).
• Les Lutins du château de Kernosy (1710).
Успаміны
рэдагаваць• Mémoires de Madame la comtesse de M*** (1697).
• Mémoires de Mme la Ctesse D*** avant sa retraite, servant de réponse aux Mémoires de M. St-Évremont (1698).
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Swartz A. Henriette Julie de Castelnau comtesse de] [Murat // Open Library (анг.) — 2007.
- ^ Henriette Julie de Murat Comtesse de Castelnau // WomenWriters (анг.)
- ^ Henriette-Julie de Castelnau, comtesse de Murat // Faceted Application of Subject Terminology
- ^ Henriette-Julie de Castelnau Comtesse de Murat // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Alain Mothu, «Les „impiétés domestiques“ de Mme de Mura», L’Atelier du Centre de recherches historiques, 04 | 2009, http://journals.openedition.org/acrh/1394
- ^ Stéphanie Bee, Mademoiselle de Murat, une victime de l’homophobie à la cour de Louis XIV?, le 18 octobre 2010, Univers-L.com, https://www.univers-l.com/portrait_mademoiselle_de_murat_victime.html
- ^ Henriette-Julie de Castelnau, SIEFAR, https://web.archive.org/web/20220321114246/http://siefar.org/dictionnaire/fr/Henriette-Julie_de_Castelnau

- ^ Julie Maene, Madame de Murat: paradoxe d’une conteuse connue au Grand Siècle et oubliée par l’histoire, 2011, Universiteit Gent, https://libstore.ugent.be/fulltxt/RUG01/001/786/654/RUG01-001786654_2012_0001_AC.pdf
- ^ Madame de Murat, Contes: édition critique établie par Geneviève Patard, Paris, Honoré Champion, coll. «Bibliothèque des Génies et des Fées 3», 2006.
- ^ Madame de Murat, Contes: édition critique établie par Geneviève Patard, Paris, Honoré Champion, coll. «Bibliothèque des Génies et des Fées 3», 2006.