Андрэй Завіша (сын Мэльхіёра)

Андрэ́й Заві́ша (па-польску: Andrzej Zawisza, ? — 1630) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, у 1628 годзе названы кашталянам менскім. На сойме 1629 году быў запісаны камісарам па аплаце войска ВКЛ.

Андрэй Завіша

Герб «Лебедзь зьменены»
Асабістыя зьвесткі
Памёр 1630
Род Завішы
Бацькі Мэльхіёр Завіша
Дзеці Крыштап
Ян
Ежы
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Завіша (неадназначнасьць).

З роду Завішаў гербу «Лебедзь зьменены», сын віцебскага кашталяна Мэльхіёра.

Меў трох сыноў:

  1. Крыштапа, ковенскага лясьнічага, які меў сыноў Банавентуру, памёршага маладым, і Аляксандра, новагародзкага падстолія;
  2. Яна, які меў толькі дачок;
  3. Ежы, загінуўшага бязьдзетным у Хоцінскай выправе ў 1621 годзе.

Крыштап і Ежы былі запісаны сярод ахвярадаўцаў кляштара дамініканаў у Менску.

Літаратура рэдагаваць

  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.
  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1846.