Андрэй Дробыш
Андрэ́й Дро́быш (нар. 22 лістапада 1982, Варапаева, Пастаўскі раён) — беларускі актор тэатру і кіно.
Андрэй Дробыш | |
Дата нараджэньня | 22 лістапада 1982 |
---|---|
Месца нараджэньня | Варапаева, Пастаўскі раён |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Гады дзейнасьці | 2005—дагэтуль |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьСкончыў музычную вучэльню ў Наваполацку па клясу валторны. У 2006 годзе скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спэцыяльнасьці «Акторскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно» (курс народнага артыста Беларусі В. М. Раеўскага). З 2005 году працаваў ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы.
У жніўні 2020 году разам зь іншымі супрацоўнікамі Купалаўскага тэатру звольніўся пратэстуючы супраць гвалту і ў знак салідарнасьці з Паўлам Латушкам. 23 верасьня 2020 году затрыманы падчас акцыі пратэсту і на наступны дзень вызвалены з штрафам у 10 базавых адзінак[1].
Ролі ў тэатры
рэдагаваць- Пан Адольф Быкоўскі/ Хлопец («Паўлінка» Я. Купалы);
- Радзівіл Руды («Чорная панна Нясьвіжа» А. Дударава);
- Дырыгент/ шляхта («Пінская шляхта» В. Дунін-Марцінкевіча);
- Чорт, Дзяк («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля);
- Хоня («Людзі на балоце» паводле І. Мележа);
- Выканаўца песень «Крыжаванка», «Полька» («Местачковае кабарэ»);
- Селянін у карчме "(«Пан Тадэвуш» А. Міцкевіча);
- Сямён Сямёнавіч Медзьвядзенка («Чайка» А. Чэхава);
- Аўстрыяк, Пан («Дзьве душы» М. Гарэцкага);
- Рэмон Жыру («Школа падаткаплацельшчыкаў» Л. Вернэя і Ж. Бэра);
- Пётр Іванавіч Бабчыньскі («Рэвізор» М. Гогаля);
- Робін/ Эльф («Сон у купальскую ноч» У. Шэкспір);
- Ягор («Ураджай» П. Пражко);
- Настаўнік, Сваяк Мікола («Шабаны» А. Бахарэвіча);
- Карпа («Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданьнях» паводле Я. Баршчэўскага);
- Освальд, дварэцкі («Кароль Лір» У.Шэкспір);
- Мудрэц, віцябчук, пецярбуржац, парыжанін, госьць на вясельлі, ваяр, рэвалюцыянэр, настаўнік, канцылярыя (En souvenir de Шагал).
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьБыў жанаты з акторкай Крысьцінай Дробыш. Мае сына[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Задержанного на акции актера Купаловского театра Андрея Дробыша освободили — он получил штраф (рас.). TUT.BY (24 верасьня 2020). Архіўная копія
- ^ Татуировки в честь сына и правильное питание. Как семья белорусских актеров воспитывает ребенка (рас.). TUT.BY (21 мая 2019). Архіўная копія
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Андрэй Дробыш Кино-театр