Анато́ль Барысавіч Чо́рны (нар. 1958, Чарняхоўск, Калінінградзкая вобласьць, РСФСР) — беларускі палітык, міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі (2016—2018).

Анатоль Чорны
Міністар архітэктуры і будаўніцтва Беларусі
15 кастрычніка 2013 — 16 жніўня 2018
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар:
Папярэднік: Анатоль Нічкасаў
Наступнік: Дзьмітры Мікулёнак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1958 (66 гадоў)
Чарняхоўск, Калінінградзкая вобласьць, РСФСР
Партыя:
Адукацыя:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Чорны.

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся ў 1958 року ў г. Чарняхоўску Калінінградзкай вобласьці (цяпер у Расеі).

У 1983 року скончыў Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут[1].

У 1976—1977 роках — шафёр Магілёўскага аўтакамбінату № 1, шафёр управы мэханізацыі «Магілёўсельбуду». З 1983 да 1986 — майстар управы мэханізацыі «Магілёўсельбуду». З 1986 да 1999 — майстар, галоўны мэханік, начальнік вытворча-тэхнічнага аддзелу, намесьнік начальніка па вытворчасьці, галоўны інжынэр управы мэханізацыі № 106 спэцтрэсту «Магілёўаблсельбуд». З 1999 да 2002 — начальнік управы мэханізацыі № 120 будтрэсту № 12, г. Магілёў.

З 2002 да 2010 — генэральны дырэктар ААТ «Лаўсанбуд» (г. Магілёў). З 2010 да 2013 — намесьнік, першы намесьнік (з красавіка 2013) старшыні Магілёўскага аблвыканкаму.

15 кастрычніка 2013 прызначаны міністрам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусі[2]. Зьняты з пасады 16 жніўня 2018 году за невыкананьне даручэньняў прэзыдэнта Беларусі па комплексным разьвіцьці Аршанскага раёну[3][4].

  1. ^ Чёрный Анатолий Борисович (рас.) Пра міністэрства. Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусі. Праверана 15 жніўня 2018 г.
  2. ^ Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні. Афіцыйны сайт прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (15 кастрычніка 2013). Праверана 15 жніўня 2018 г.
  3. ^ Лукашэнка ўсё ж звольніў двух міністраў за «невыкананьне ягоных даручэньняў», Радыё Свабода, 16-08-2018
  4. ^ Лукашенко снял с должности двух министров. Intex-press, 16-08-2018

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць