Анатоль Комар, Анатоль Ромар (1902, Менск — ?) — беларускі палітык, навуковец, дзяяч беларускай эміграцыі.

Анатоль Комар
Дата нараджэньня 1902
Месца нараджэньня
Дата сьмерці XX стагодзьдзе
Месца сьмерці
Занятак навуковец, палітык
Месца працы

Біяграфія рэдагаваць

Да вайны працаваў дацэнтам Менскага політэхнічнага ўнівэрсытэту. Пасьля захопу Менску немцамі, зь ліпеня 1941 году працаваў у гарадзкой адміністрацыі. Пасьля забойства Вацлава Іваноўскага, са сьнежня 1943 году — бурмістар Менску[1]. Яго сакратарка выратавала Комару жыцьцё — знайшла падкладзеную партызанамі міну[2].

Удзельнік Другога Ўсебеларускага кангрэсу (1944).

Незадоўга да прыходу Чырвонай Арміі эміграваў у Заходнюю Нямеччыну[3]. Супрацоўнічаў з рознымі антыкамуністычнымі рухамі — напрыклад, чалец Камітэту вызваленьня народаў Расеі.

На эміграцыі зьмяніў прозьвішча на Ромар[3].

Памёр і пахаваны ў францускай частцы Kанады[3].

Крыніцы і заўвагі рэдагаваць

  1. ^ Лявон Юрэвіч. Мэмуары на эміграцыі: Крыніцазнаўчае дасьледаваньне. Беларуская інтэрнэт-бібліятэка «Камунікат»Праверана 10 траўня 2010 г.
  2. ^ Зянон Пазьняк. Менск. Нямецкая акупацыя // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: "АРО", 2003. — С. 70. — 1150 ас. — ISBN 9955-9337-8-Х
  3. ^ а б в Зянон Пазьняк. Дарога ў чужыну // Гутаркі з Антонам Шукелойцем. — Варшава: "АРО", 2003. — С. 108. — 1150 ас. — ISBN 9955-9337-8-Х

Літаратура рэдагаваць