Анатоль Дарожка
Анатоль Андрэевіч Дарожка[1] — Старшыня Камітэта дзяржкантролю па Гарадзенскае вобласьці. Ен нарадзіўся ў 1968 годзе ў в. Львоўка Ваўкавыскага раёна, Гарадзенскае вобласьці. У 1992 г. скончыў Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут, а ў 2010 г. скончыў Акадэмію кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь. Рабіць пачаў у 1985 г. у саўгасе «Ваўкавыскі». У 2004 г. загадам прызначаны дырэктарам УА «Ваўкавыскі дзяржаўны аграрны каледж».
Анатоль Андрэевіч Дарожка | |
Род дзейнасьці | нагляд за выкананьнем права |
---|---|
Дата нараджэньня | 1968 |
Месца нараджэньня | СССР, БССР, Гарадзенская вобласьць, Ваўкавыскі раён, в. Львоўка |
Грамадзянства | Беларусь |
Адукацыя | вышэйшая |
Месца вучобы | Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1992 год) Акадэмія кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2010 год) |
Пасада | Старшыня КДК па Гарадзенскае вобласьці |
Час | сьнежань 2010 |
Сайт | Старонка ў сеціве |
КДК
рэдагавацьЗ 2008 г. прыняты на работу ў Камітэт дзяржаўнага кантролю Гарадзенскае вобласьці на пасаду начальніка ўправы кантролю работы аграпрамысловага, лесагаспадарчага і прыродаахоўнага комплексаў. Са сьнежня 2010 г. рабіў намесьнікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Гарадзенскае вобласьці. У студзені 2017 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Гарадзенскае вобласьці.
Вучоба
рэдагаваць- Гарадзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1992 год),
- Акадэмія кіраваньня пры Прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (2010 год).
Глядзі таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Начальнікі КДК РБ па Гарадзенскае вобласьці. КДК РБ. Праверана 1 траўня 2022 г.