Анатоль Басай
Тэма гэтага артыкула, магчыма, не адпавядае крытэрам значнасьці Вікіпэдыі.
|
Гэты артыкул не адпавядае стандартам вікі-фарматаваньня й якасьці Вікіпэдыі. Вы можаце дапамагчы праекту даданьнем дарэчных ўнутраных спасылак альбо паляпшэньнем разьметкі артыкула. |
Анатоль Басай — самы малады ўдзельнік гурта «Камэлот». Таксама туды пазьней і прыйшоў (па «пратэкцыі» Войніча), склаўшы другі «залаты» састаў «Камэлота». Па адукацыі філёляг, але працаваў мытнікам, што, часам, дапамагала больш хутка праходзіць мяжу пры замежных гастролях калектыва. У 1996 годзе ў адрозненьне ад Кішкіна, Войніча і Сідаровіча не дамаўляўся больш не сьпяваць разам пад назвай «Камэлот». А так як зьяўляўся голасам гурта, і прававыя нормы існаваньня музычнага калектыва пад гэтай назвай так і застаюцца нерэгуляванымі, то ўсе наступныя выступленні зьвязкі Войніч-Басай + сэсійныя музыканты праходзілі пад былой назвай «Камэлот».