Анаплязма
род бактэрыяў
Анапля́зма (па-лацінску: Anaplasma) — род сямейства Ehrlichiaceae парадку Rickettsiales: кровапаразыты жвачных жывёлаў і чалавека.
Анаплязма | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Бактэрыі |
Тып | Протабактэрыі |
Кляса | Альфа-протабактэрыі |
Атрад | Rickettsiales |
Сямейства | Ehrlichiaceae |
Род | Анаплязма |
Бінамінальная намэнклятура | |
Anaplasma | |
Форма цела круглявая, дыямэтар да 1 мкм. Размножваюцца дзяленьнем. Распаўсюджаныя анаплязмы па ўсім зямным шары. Выклікаюць захворваньні крыві (анаплязмозы). У чырвоных крывяных клетках буйной рагатай жывёлы паразытуе Anaplasma marginale, у авечак і коз — Anaplasma ovis. Гранулацытарны анаплязмоз чалавека выклікае Anaplasma phagocytophilum.