Анаплязма

род бактэрыяў
(Перанакіравана з «Анаплазма»)

Анапля́зма (па-лацінску: Anaplasma) — род сямейства Ehrlichiaceae парадку Rickettsiales: кровапаразыты жвачных жывёлаў і чалавека.

Анаплязма
Клясыфікацыя
ЦарстваБактэрыі
ТыпПротабактэрыі
КлясаАльфа-протабактэрыі
АтрадRickettsiales
СямействаEhrlichiaceae
РодАнаплязма
Бінамінальная намэнклятура
Anaplasma

Форма цела круглявая, дыямэтар да 1 мкм. Размножваюцца дзяленьнем. Распаўсюджаныя анаплязмы па ўсім зямным шары. Выклікаюць захворваньні крыві (анаплязмозы). У чырвоных крывяных клетках буйной рагатай жывёлы паразытуе Anaplasma marginale, у авечак і коз — Anaplasma ovis. Гранулацытарны анаплязмоз чалавека выклікае Anaplasma phagocytophilum.