Леў амэрыканскі
(Перанакіравана з «Амэрыканскі леў»)
Леў амэрыка́нскі (†па-лацінску: Panthera leo atrox або Panthera atrox) — вымерлы падвід або від клясы сысуноў сямейства каціных. Гэта самая вялікая істота з каціных, якая калісьці існавала. Навукоўцы вылічылі, што амэрыканскі леў быў большы на 25 адсоткаў ад афрыканскага льва і важыў больш за 380 кг. Падвід вымер каля 10 тысячаў гадоў назад.
Леў амэрыканскі | |
Рэканструкцыя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Надатрад | Ляўразыятэрыі |
Атрад | Драпежныя |
Падатрад | Коткападобныя |
Сямейства | Каціныя |
Падсямейства | Pantherinae |
Род | Пантэры |
Від | Леў |
Падвід | † Леў амэрыканскі |
Бінамінальная намэнклятура | |
Panthera leo atrox Leidy, 1853 | |
Распаўсюджваньне
рэдагавацьАмэрыканскі леў быў распаўсюджаны ў Паўночнай Амэрыцы і ў паўночных частках Паўднёвай Амэрыкі, ад Аляскі да Пэру.