Амброзій Мэдыяланскі
Амброзій Мэдыяланскі (па-лацінску: Ambrosius Mediolanensis), сьвяты Амброзій, Аўрэлі Амброзій (па-лацінску: Aurelius Ambrosius) (каля 340, Трыр — 4 красавіка 397, Мілян)- хрысьціянскі сьвяты, айцец царквы, япіскап, прапаведнік, багаслоў і паэт.
Амброзій Мэдыяланскі | |
Дата нараджэньня | каля 339[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 4 красавіка 397[4] |
Месца сьмерці |
|
Месца пахаваньня | |
Занятак | пісьменьнік, філёзаф, тэоляг, каталіцкі сьвятар, палітык, каталіцкі біскуп |
Бацька | Аўрэліюс Абмрозіюс[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзіўся ў Трэвізіё каля 340 г. Скончыў унівэрсытэт у Рыме і, зьяўляючыся ўпраўнікам паўночнай Італіі, каля 374 г. быў абраны арцыбіскупам Мэдыяляну (сучасны Мілян). 7 сьнежня гэтага ж году прыняў біскупскае пасьвячэньне. Праявіў сябе як сапраўдны пастыр і настаўнік вернікаў, зьяўляецца аўтарам шматлікіх прац па тэалёгіі, арганізатарам літургічнага сьпеву і аўтарам гімна «Te Deum».
Ён хрысьціў сьв. Аўгустына. Нязломны абаронца Касьцёлу, сваімі творамі і дзейнасьцю ён змагаўся з памылкамі арыянаў.
Аўтар 8 кніг па царкоўнай экзагэтыцы (камэнтаваньню), 84 лістоў і казаньняў. Ва ўсіх яго творах вельмі прыкметна празьмерная схільнасьць да алегарызацыі, адчуваецца моцная залежнасьць ад грэцкіх і рымскіх пісьменьнікаў. Асноўнай крыніцай яго твораў служылі працы Філёна Александрыйскага, за што пазьней Амброзія празвалі хрысьціянскім Філёнам.
Памёр у Вялікую суботу 4 красавіка 397 году.
Згадкі
рэдагавацьЯго успамін у касьцёле 7 сьнежня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ AMBROISE DE MILAN // Encyclopædia Universalis (фр.) — Encyclopædia Britannica, 1968.
- ^ svetnik Ambrosius Mediolanensis // CONOR.SI
- ^ Peter R.L. Brown Saint Ambrose // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays (фр.) — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 74. — ISBN 978-2-221-06888-5