Бэ́льгіка, Бэ́льґіка (па-лацінску: Gallia Belgica) — рымская правінцыя, утвораная ў 16 да н.э. у вобласьці расьсяленьня кельцкага племя бэльгаў. Пры імпэратары Дыяклетыяне (284—305 гг. н.э.) падзелена на дзьве правінцыі: Бэльгіка I і Бэльгіка II. У V стагодзьдзі заваявана франкамі.

Рымская правінцыя Бэльгіка каля 120 году н.э.

Пасьля заваяваньня Бэльгікі франкамі яна была заселена гэтымі германскімі плямёнамі, а таксама часткова фрызамі і саксамі, якія ў значнай ступені германізавалі ранейшае бэльга-рымскае насельніцтва Паўночнай Бэльгікі (якое пасьля стала складовай часткай флямандзкай народнасьці); германізацыя бэльга-рымскага насельніцтва Паўднёвай Бэльгікі была малаважнай (тут пазьней склалася валёнская народнасьць).

Глядзіце таксама

рэдагаваць