Алінгіта
Алінгі́та (Bassaricyon neblina) — від сысуноў роду алінга сямейства янотавых. Пра адкрыцьцё новага віду было абвешчана 15 жніўня 2013[1][2].
Алінгіта | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Эўкарыёты |
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Кляса | Сысуны |
Атрад | Драпежныя |
Сямейства | Янотавыя |
Род | Алінга |
Від | B. neblina |
Бінамінальная намэнклятура | |
Bassaricyon neblina Helgen, 2013 | |
Арэал | |
Таксаномія
рэдагавацьBassaricyon neblina — адзін з шасьці відаў роду алінга (Bassaricyon). За ўвесь час гісторыі дасьледаваньняў гэтага роду відавая самастойнасьць формы не дапускалася, і від не вылучалі сярод іншых прадстаўнікоў Bassaricyon, да таго ж і пашыраных у Эквадоры.
Зьнешні выгляд
рэдагавацьПамеры вагаюцца ад 32 да 40 см, даўжыня хваста — ад 33 да 40 см. Вага складае 0,75 — 1,1 кг. Ад іншых алінгаў адрозьніваецца меншым памерам цела, а таксама больш доўгаю, гусьцейшаю да стракацейшаю поўсьцю. У Эквадоры яна мае сьветла-карычневую афарбоўку з чорнымі крапінамі, у Калюмбіі — чырвона-карычневую.
Спосаб жыцьця
рэдагавацьПра B. neblina пакуль што вядома няшмат. Хоць дапускалася, што зьвер мясаедны, але было высьветлена, што від харчуецца пераважна садавіной і лісьцем дрэваў. Вядзе начны адзіночны спосаб жыцьця, рэдка спускаецца з дрэваў на зямлю. У вывадках саміц гэтага віду ўсяго адно дзіцё.
Адкрыцьцё
рэдагавацьАдкрыцьцё алінгітаў стала вынікам працы амэрыканскага заоляга Крыстафэра Гелджэна па сыстэматызацыі наяўных ведаў і матэрыялаў, зьвязаных з родам алінга: пачынаючы з 2003 року Гелджэн абсьледаваў скуру і косткі прадстаўнікоў роду ў 19 музэях і калекцыях, высьветліўшы, што сярод іх прысутнічаюць узоры, зьвязаныя зь неідэнтыфікаванымі жывёламі.
У 2006 року Гелджэн разам з групаю іншых дасьледнікаў выправіўся на пошукі гэтай жывёлы ў высакагорныя раёны Эквадору, у хмарныя лясы, на якія паказвалі выяўленыя ўзоры, — і неўзабаве адкрыў раней невядомую жывёлу[1]. Некалькі гадоў пайшло на правядзеньне малекулярна-генэтычнага дасьледаваньня ДНК, што пацьвердзіла прыналежнасьць да асобнага віду. Пры гэтым высьветлілася, што ейная ДНК ужо прысутнічала ў базе зьвестак навукоўцаў: саміца гэтага віду была спайманая ў Калюмбіі яшчэ ў 1967 року, але памылкова была прынятая за іншы, большы памерамі цела від. Спробы скрыжаваць яе з самцамі іншага віду былі беспасьпяховымі.
У 2013 Гелджэн з калегамі апублікавалі вынікі свайго дасьледаваньня, і Bassaricyon neblina атрымаў папулярнасьць, стаўшыся першым прадстаўніком драпежных сысуноў Новага сьвету, адкрытым пасьля перапынку ў 35 рокаў[3][4].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б For the First Time in 35 Years, A New Carnivorous Mammal Species is Discovered in the American Continents (анг.) Smithsonian Magazine Праверана 19 жніўня 2013 г.
- ^ Roland Kays. (15 жніўня 2013) Press Conference Olinguitos Roland Kays (анг.) LiveStream Праверана 19 жніўня 2013 г.
- ^ Джейн О’Брайан. (15 жніўня 2013) В Америке нашли новый вид млекопитающих — олингито (рас.). Расейская служба BBC. Праверана 19 жніўня 2013 г.
- ^ Beth Mole. (15 жніўня 2013) Cute mammal is first carnivore discovered in Western Hemisphere for 35 years (анг.). Nature. Праверана 19 жніўня 2013 г.