Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі

(Перанакіравана з «Алімпійскі камітэт Македоніі»)

Алімпійскі камітэт Македоніі (па-македонску: Олимписки комитет на Северна Македонија) — арганізацыя, якая прадстаўляе Паўночную Македонію ў міжнародным алімпійскім руху. Заснаваны ў 1992 годзе, зарэгістраваны ў МАК у 1993 годзе.

Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі
па-македонску: Олимписки комитет на Северна Македонија
Дата ўтварэньня 1992 (32 гады таму)
Тып Спартовае
Юрыдычны статус Грамадзкае аб’яднаньне
Штаб-кватэра Скоп'е
Месцазнаходжаньне Сьцяг Паўночнай Македоніі Паўночная Македонія
Старшыня Васіль Тупуркоўскі
Генэральны сакратар Сашо Папоўскі
Кіроўны орган Выканаўчы камітэт
Матчына кампанія Міжнародны алімпійскі камітэт
Сайт Афіцыйны вэбсайт

У міжнародным Алімпійскім руху называўся Алімпійскі камітэт Былой Югаслаўскай Рэспублікі Македонія (Olympic Committee of the Former Yugoslav Republic of Macedonia), што адлюстроўвала нявырашанае міжнароднае пытаньне зь імем гэтай новай дзяржавы[1]. З сакавіка 2019 году завецца Алімпійскі камітэт Паўночнай Македоніі[2].

Штаб-кватэра знаходзіцца ў Скоп’е. Зьяўляецца сябрам Міжнароднага алімпійскага камітэту, Эўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў і іншых міжнародных спартовых арганізацыяў. Ажыцьцяўляе дзейнасьць па разьвіцьці спорту ў Македоніі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць