Алясандра Амбросіё
Аляса́ндра Амбро́сіё (па-італьянску: Alessandra Ambrosio; нарадзілася 11 красавіка 1981 году, Бразылія) — бразыльская супэрмадэль, найболей вядомая як адзін з анёлаў Victoria's Secret.
Алясандра Амбросіё | |
Дата нараджэньня | 11 красавіка 1981 (43 гады) |
---|---|
Рост | 178 см |
Вага | 51 кг |
Грудзі | 86 см |
Стан | 61 см |
Сьцёгны | 86 см |
Колер валасоў | брунэтка |
Вочы | гнядыя |
Афіцыйны сайт |
Біяграфія
рэдагавацьАлясандра нарадзілася ў маленькім мястэчку Эрэшым на поўдні Бразыліі. Паходжаньне італьянска-польскае.
Жаданьне стаць фотамадэльлю зьявілася ў Алясандры ў васьмігадовым узросьце. Першыя крокі ў мадэльнай кар’еры Алясандра пачатку ў 12 гадоў, калі яна паступіла на мадэльныя курсы. У 15 гадоў яна атрымала перамогу ў нацыянальным конкурсе «Эліт Мадэль Лук» (Elite Model Look), пасьля якой атрымала кантракт.
Яе першай буйнай працай сталі здымкі для часопіса Эль (Elle), твар Алясандры зьявіўся на вокладцы.
Алясандра адразу была заўважаная і далей, у яе кар’еры, зьявіліся працы з найбуйнейшымі сусьветнымі брэнд-кампаніямі, улучальнымі такія імёны як Рэўлон (Revlon), Ролекс (Rolex), Джорджа Армані (Giorgio Armani), Кэлвін Кляйн (Calvin Klein) і Ральф Лаўрэн (Ralph Lauren), а таксама вядомы ва ўсім сьвеце каляндар Пірэлі (Pirelli calendar).
Алясандра працавала з такімі кіроўнымі дызайнэрамі як Laura Biagiotti, Christian Lacroix, Байблас (Byblos), Фэндзі (Fendi), Issey Miyake, Кензо (Kenzo), Крыстыян Дыёр (Christian Dior), Nicole Miller, Ральф Лаўрэн (Ralph Lauren), Джорджа Армані (Giorgio Armani), Вівьен Ўэствуд (Vivienne Westwood), Oscar de la Renta і шматлікімі іншымі.
Больш усяго Алясандра асацыюецца з амэрыканскай лініяй жаночай бялізны Victoria's Secret. Упершыню яна прыняла ўдзел у шоў-паказе Victoria's Secret у 2001 годзе, пачаўшы свае шматгадовае супрацоўніцтва з кампаніяй. У 2004 годзе яна стала «тварам» новай лініі бялізны Pink ад Victoria's Secret. Цяпер яна зьяўляецца адной з «анёлаў» Victoria’s Secret.
У 2006 годзе Алясандра згуляла эпізадычную ролю тэнісісткі у фільме пра Джэймза Бонда «Казыно Раяль».
Алясандра выпускае ўласную лінію купальнікаў, якая носіць яе імя (Alessandra Ambrosio by Sais).
Алясандра любіць пляж, а асабліва слухаць тамака бразыльскую музыку. А любімае месца на зямлі — уласная маленькая хатка на ўзьбярэжжы, і нават шматлікія вандраваньні па ўсяму сьвету не змаглі зьмяніць яе меркаваньне.
Фільмаграфія
рэдагаваць- 2006 — Казыно Раяль / Casino Royale
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Носіць мянушку Але́ (Alé).
- Алясандра вырашыла стаць мадэльлю, калі ўбачыла на вокладцы часопіса твар Карэн Мюльдэр.
- Яе найлепшая сяброўка — бразыльская супэрмадэль Ана Бэатрыс Барас, таксама яна сябруе з супэрмадэлямі Жызэль Бундхэн і Адрыянай Ліма («Я ведаю гэтых дзяўчынак з 15-ці гадоў…»).
- Калі Алясандра ўпершыню была ў Нью-Ёрку, яна спынілася ў Жызэль Бундхэн.
- Часопіс People Magazine улучыў Алясандру ў сьпіс 50 самых прыгожых людзей сьвету.
- Уваходзіць у 100 Самых сэксуальных жанчын плянэты па вэрсіі выданьняў Maxim і FHM.
- Алясандра самая даўганогая мадэль Паўднёвай Амэрыкі.
- Яе малодшая сястра працуе юрыстам.