Аляксей Шабуня
Аляксей Алегавіч Шабуня (нар. 4 кастрычніка 1977, Наваполацак) — беларускі культурыст.
Аляксей Шабуня | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Поўнае імя | Аляксей Алегавіч Шабуня |
Нарадзіўся | 4 кастрычніка 1977 (47 гадоў) |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | культурыст |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Шабуня.
Біяграфія
рэдагавацьБацька — Шабуня Алег Гаўрылавіч, маці — Семеж Яўгенія Віктараўна. Да захапленьня бодыбілдынгам займаўся лыжным спортам, боксам, дужаньнем. У 1995 годзе Аляксей упершыню прыйшоў у трэнажорную залу — так пачалося яго захапленьне культурызмам. Першым трэнерам Аляксея стаў Сяргей Мучэнка. У 1997 годзе пачалася спаборніцкая кар’ера Аляксея Шабуні: ён прыняў удзел у турнірах, праводжаных пад эгідай WABBA, а з 1998 году — і IFBB. Сем разоў Аляксей станавіўся абсалютным чэмпіёнам Рэспублікі Беларусь.
У 2005 годзе пачаўся новы этап у спаборніцкай кар’еры Аляксея Шабуні. Стаўшы чальцом «IronWorld Club», ён пераехаў у Менск і пачаў трэніравацца самастойна. У 2005 годзе Шабуня заваяваў тытул абсалютнага чэмпіёна Ўсходняй Эўропы, а таксама званьне пераможца Гран-пры «Айронмэн» і «Жалезны сьвет». Быў перапынак (з-за траўмы). Перамог у маскоўскім турніры Гран-Пры «Імперыя Фітнэса-2010», на Чэмпіянаце сьвету па бодыбілдынгу сярод мужчын (3—8 лістапада 2010 году, Баку) — срэбра.
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьЖыве ў Менску. Працуе пажарнікам у МНС рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе ажаніўся. Жонка Ірына.
Дасягненьні
рэдагаваць- 1997 — абсалютны чэмпіён Расеі (WABBA, юніёры); чэмпіянат Беларусі сярод юніёраў — 2 месца
- 1998 — абсалютны чэмпіён Эўропы (WABBA, юніёры); абсалютны чэмпіён Рэспублікі Беларусь (юніёры)
- 1998—2004 — абсалютны чэмпіён Рэспублікі Беларусь сярод дарослых
- 1999 — прызёр Гран-пры Бельгіі (IFBB)
- 2000 — чэмпіянат Эўропы — 15 месца
- 2001 — чэмпіянат Эўропы — 13 месца
- 2003 — чэмпіянат Эўропы — 3 месца; Гран-пры Летувы — 1 месца; турнір «Містэр і міс Балтыя» — 2 месца; Гран-пры «Жалезны сьвет» — 4 месца; Гран-пры «Айронмэн» — 6 месца
- 2004 — чэмпіянат сьвету — 3 месца; Гран-пры «Айронмэн» — 4 месца; Гран-пры «Жалезны мір» — 3 месца
- 2005 — абсалютны чэмпіён Усходняй Эўропы; Гран-пры «Айронмэн» — 1 месца; Гран-пры «Жалезны сьвет» — 1 месца
- 2006 — Мемарыяла Н’Шыла — 1 месца; Турнір Rhein-Neckar Pokal — абсалютны пераможца; Міжнародны чэмпіянат Бэрліна — 1 месца; Міжнародны чэмпіянат Баварыі — 1 месца; Гран-пры Заксэна — абсалютны пераможца; Эўра-эліт тур (г. Талін, Эстонія) — 1 месца; Эўра-эліт тур чэмпіёнаў (Портсмут, Вялікабрытанія) — 1 месца
- 2010 — чэмпіянат сьвету — 2 месца; Гран-пры «Імперыя Фітнэса» — 1 месца