Аляксей Хлястоў

Аляксе́й Хлясто́ў (нарадзіўся 23 красавіка 1976, Менск) — беларускі поп-выканаўца.

БіяграфіяРэдагаваць

Нарадзіўся 23 красавіка 1976 году ў Менску. Зь дзяцінства захапляецца музыкай. У 1993 годзе атрымаў прыз глядацкіх сымпатыяў на другім рэспубліканскім конкурсе маладых выканаўцаў у Менску. Прымаў удзел у конкурсе «Славянскі базар» у Віцебску, дзе трапіў у дзясятку найлепшых. Тры гады працаваў у студыі «Сябры». Напрыканцы 1996 году паехаў працаваць у Бахрэйн, дзе правёў шэсьць гадоў. У лютым 2003 году вярнуўся ў Беларусь. 19 сьнежня 2003 году на студыі West Records выйшаў яго дэбютны альбом «Ответь мне почему». З посьпехам правёў тур па гарадах Беларусі, які скончыўся 29 красавіка 2005 году сольным канцэртам у Вялікай залі Палацу Рэспублікі ў Менску. У красавіку 2005 году выпусьціў сынгл «Ворваться в небо».

ДыскаграфіяРэдагаваць

АльбомыРэдагаваць

СынглыРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць