Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Траецкі.

Аляксей Траецкі (190023 верасьня 1937, Менск, НКУС) — беларускі празаік, драматург і паэт.

Аляксей Траецкі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1900
Памёр 23 верасьня 1937(1937-09-23)

Арыштаваны 6 траўня 1937 года. Расстраляны.

Творчасьць рэдагаваць

Пачаў друкавацца ў 1925, дэбютаваў вершамі і байкамі на вясковыя тэмы. У 1926 ягоныя апавяданьні выйшлі ў «Маладняку». Да канца 1920-х гг. даволі актыўна публікаваў байкі, вершы, апавяданні. У 1930 у трох нумарах «Узвышша» была надрукаваная яго аповесць «Старасельшчына». Надалей яго імя знікла са старонак перыядычнага друку, але ў 1935 з’явілася апавяданне «Храбрацы».

У 1934 асобным выданнем выйшла камэдыя «Нашы Казыры», якая ў 1936 была апублікаваная ў Харкаве па-ўкраінску. У суаўтарстве напісаў п’есу «Гонар», якая была пастаўлена ў БДТ-2 9 сьнежня 1934.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць