Аляксе́й Мікала́евіч Касьцяко́ў (28 сакавіка [ст. ст. 16 сакавіка] 1887, Серпухаў, цяпер у Маскоўскай вобласьці — 30 жніўня 1957, Масква, РСФСР) — савецкі навуковец, чалец-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1933), акадэмік УАСГНІЛ(ru) (1935). Заснавальнік савецкай мэліярацыйнай навукі. Доктар тэхнічных і сельскагаспадарчых навук, прафэсар.

Аляксей Касьцякоў
Алексей Николаевич Костяков
Дата нараджэньня 16 (28) сакавіка 1887
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 30 жніўня 1957(1957-08-30)[1] (70 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак навуковец
Навуковая сфэра мэліярацыя
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[d] і доктар сельскагаспадарчых навук[d]
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
залаты мэдаль ВДНГ Сталінская прэмія Заслужаны дзяяч навукі і тэхнікі РСФСР

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1912 скончыў Маскоўскі сельскагаспадарчы інстытут. У 1912—1919 роках упершыню ў Расеі зладзіў правядзеньне досьледна-мэліярацыйных гідрамодульных дасьледаваньняў.

Дзякуючы ягоным намаганьням пры Пятроўскай сельскагаспадарчай акадэміі, Маскоўскім інстытуце інжынэраў воднай гаспадаркі ствараліся катэдры мэліярацыі. Заснавальнік і дырэктар (1923—1929) Інстытута сельскагаспадарчай мэліярацыі.

Дзейнасьць

рэдагаваць

Распрацаваў спосабы і мэтады плянаваньня, праектаваньня і будаўніцтва мэліярацыных сыстэмаў ва ўмовах сацыялістычнай сельскай гаспадаркі. Распрацаваў вучэньне пра рэжымы арашэньня і тэхніку паліву сельскагаспадарчых культураў, мэтады барацьбы са стратамі вады і інш.

Асноўныя працы

рэдагаваць
  • Избранные труды, т. 1—2, М., 1961
  • Основы мелиораций, 6 изд., М., 1960

Узнагароды

рэдагаваць

Імя Касьцякова ад 1958 року мае Ўсесаюзны навукова-дасьледчы інстытут гідратэхнікі і мэліярацыі.

У 1958 імем Касьцякова названая вуліца ў Маскве[2]. Ягонае імя носіць таксама вуліца ў Пружанах Берасьцейскай вобласьці.

  1. ^ а б Костяков Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Имена московских улиц. Топонимический словарь. Улица Костякова(недаступная спасылка) (рас.)

Літаратура

рэдагаваць
  • Касцякоў Аляксей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — ISBN 985-11-0144-3 — С. 165.
  • Костяков Алексей Николаевич (28.3.1887-30.8.1957) // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 310. — 30 000 ас.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць