Аляксей Георгіевіч Бондар[1] нарадзіўся 2 кастрычніка 1908 года ў вёсцы Касьцешы Узьдзенскага раёну Менскае вобласьці ў сям'і сялян. Сваю работу пачынаў у 1929 годзе.

Аляксей Георгіевіч Бондар
Пракурор БССР
17 сакавіка 1949 — 1967
Папярэднік: Іван Ветраў
Наступнік: Іван Пастрэвіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 2 кастрычніка 1908 (116 гадоў)
Сьцяг Расеів. Касьцешы, Менскае губэрні, Расейская імпэрыя
Памёр: 3 лютага 1994(1994-02-03) (85 гадоў)
Сьцяг СССРСССР
Узнагароды:
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сьцяга ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР ордэн Дружбы народаў ордэн Чырвонай Зоркі мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

У 1927 годзе ўступіў у члены УЛКСМ, з 1928 па 1930 год быў сакратаром суполкі камсамольскае арганізацыі. У 1929 годзе прыняты кандыдатам у члены, а ў 1930 годзе — у члены КПСС.

З 1930 па 1932 год служыў у РСЧА — курсант школы, малодшы камандзір, намесьнік палітычнага кіраўніка школы асобнага сапэрнага батальёна 4-га стралковага корпуса. Пасьля дэмабілізацыі ў 1932 годзе паступіў у Менскі юрыдычны інстытут, які скончыў у 1935 годзе. Пасьля заканчэньня інстытута рабіў у органах пракуратуры:

  • з 1935 па 1938 год — памочнікам пракурора горада Менска
  • з 1938 па 1939 год — пракурорам горада Менска.
  • з 1939 па 1941 год — пракурор Менскае вобласьці.

А. Бондар быў кандыдатам у члены бюро Менскага абласнога камітэта КПБ і дэпутатам Менскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных.

У гады Вялікай Айчыннай вайны, зь ліпеня 1941 па кастрычнік 1942 года, па заданьні ЦК КПБ знаходзіўся ў тыле ворага, дзе быў членам Менскага падпольнага абкама КП(б)Б, намесьнік камандзіра злучэньня па разведцы. 6 кастрычніка 1941 гады цяжка паранены і толькі ў кастрычніку 1942 гады, калі была ўсталяваная авіясувязь, яго вывезьлі на лячэньне ў Маскву. Пасьля лячэньня ў жніўні 1943 года накіраваны Цэнтральным штабам партызанскага руху ў штаб Бранскага фронту ўпаўнаважаным па каардынацыі дзеяньняў партызан з часткамі Савецкай Арміі, дзе і знаходзіўся да лютага 1944 года.

У лютым 1944 года адкліканы з фронту і прызначаны Старшынёй Вярхоўнага Суда БССР (1945).

Зь ліпеня 1945 па сакавік 1949 года — сакратар Прэзыдыюма Вярхоўнага Савета БССР.

З 17 сакавіка 1949 года — Пракурор Беларускае ССР. На гэтай пасадзе служыў 18 гадоў — да абраньня ў 1967 годзе Старшынёй Вярхоўнага Суда БССР. Дзяржаўны раднік юстыцыі 1 клясы.

У 1946 годзе ўдзельнічаў у якасьці дэлегата ад БССР у рабоце мірнай канфэрэнцыі ў Парыжы. У 1956 годзе ў якасьці члена дэлегацыі юрыстаў СССР наведаў КНДР. У 1957 годзе — член парляманцкае дэлегацыі СССР у Пакістане, у 1960 годзе — член дэлегацыі юрыстаў СССР на Сусьветным кангрэсе юрыстаў у Вялікабрытаніі ў Лёндане, у 1964 годзе — дэлегат кангрэса юрыстаў у Швэцыі.

Са жніўня 1967 па люты 1984 года — Старшыня Вярхоўнага Суда БССР.

Узнагароды

рэдагаваць

А. Бондар узнагароджаны

  • ордэнамі:
    • Леніна (1949)
    • Чырвонай Зоркі (1942)
    • Чырвонага Сьцяга (1943)
    • Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1945)
    • Працоўнага Чырвонага Сьцяга (1967)
    • Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1974);
  • мэдалямі:
    • "Партызану Айчыннай вайны" I ступені
    • "Партызану Айчыннай вайны" II ступені
    • "За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг."
    • "За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг."