Іван Дзьмітрыевіч Ветраў[2] нарадзіўся 26 верасьня 1905 года ў вёсцы Самацевічы Касьцюковіцкага раёна. З 1921 года рабіў на Касьцюковіцкім гарбарным заводзе. З 1925 года на камсамольскай, партыйнай і савецкай рабоце. Са сьнежня 1925 года на кіруючай партыйнай рабоце ў Леднянскім і Крупскім раёнах, першы сакратар Чэрыкаўскага райкама КП(б)Б, загадчык арганізацыйна-прапагандысцкага аддзела Магілёўскага абкама КП(б)Б. Сябра камуністычнай партыі з 1927 года.

Іван Дзьмітрыевіч Ветраў
Пракурор БССР
1944 — 1949
Папярэднік: Самуіл Новак
Наступнік: Аляксей Бондар
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 верасьня 1905 (119 гадоў)
Сьцяг Расеів. Самацевічы, Магілеўскае губэрні, Расейская імпэрыя
Памёр: 1986(1986)
Сьцяг СССРСССР
Партыя:
Адукацыя:
Узнагароды:

У 1927—1928 гадах служыў у Чырвоным войску СССР. З 1928 па 1940 год на партыйнай рабоце, у 1940 годзе скончыў Вышэйшую школу партарганізатараў пры ЦК КП(б)Б. Быў намесьнікам сакратара ЦК КП(б)Б па кадрах.

Зь лютага 1940 па верасень 1941 года — Пракурор БССР. З пачатку нямецка-савецкае вайны ад'ехаў у глыб СССР, удзельнік абароны Масквы. Зь ліпеня 1942 года — прадстаўнік ЦК КП(б)Б і Беларускага штаба партызанскага руху на Заходнім фронце. У жніўні 1943 года па рашэньні ЦК КП(б)Б закінуты ў тыл ворага ў якасьці ўпаўнаважанага ЦК і штаба партызанскага руху, першага сакратара Палескага падпольнага абкама партыі, камандзіра злучэньня партызанскіх атрадаў Палескай вобласьці. У ліпені 1944 г. адкліканы з фронту для арганізацыі дзейнасьці органаў Пракуратуры БССР. З 1944 па сакавік 1949 года — Пракурор БССР. Дзяржаўны раднік юстыцыі 2 клясы. З чэрвеня 1949 па 1952 год вучыўся на курсах удасканалення кіруючых работнікаў органаў пракуратуры СССР і Вайскова-юрыдычнай акадэміі, якую скончыў экстэрнам, атрымаўшы дыплём з адзнакай, залаты мэдаль і спэцыяльнасць "Вайсковы юрыст".

28 сакавіка 1952 года назначаны пракурорам Куйбышаўскае вобласьці, пасаду займаў да 21 траўня 1953 года.

З чэрвеня 1953 г. па красавік 1960 г. рабіў Міністрам юстыцыі БССР.

З траўня 1960 года — пэрсанальны пэнсіянер саюзнага значэньня.

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1946—1950 гадах і Вярхоўнага Савета БССР у 1938—1963 гадах.

Аўтар ваенных успамінаў "Браты па зброі" (Мінск, 1965).

Памёр у 1986 годзе.

Узнагароды

рэдагаваць

І. Ветраў узнагароджаны ордэнамі:

  • Леніна
  • Чырвонага Сьцяга
  • Айчыннай вайны I ступені
  • двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сьцяга
  • ордэнамі Дружбы народаў
  • Чырвонай Зоркі

Заслужаны юрыст БССР (1972), заслужаны работнік культуры БССР (1980), ганаровы грамадзянін горада Мазыра (1982).