Аляксей Белы

беларускі паэт

Аляксей Ільіч Белы (нарадзіўся 20 сьнежня 1952 в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёну) — беларускі паэт, сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Аляксей Белы
Аляксей Ільіч Белы
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 20 сьнежня 1952
в. Міхнавічы Івацэвіцкага раёну
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці літаратура, журналістыка
Гады творчасьці 1971 - дасюль
Кірунак паэзія
Мовы беларуска, расейская
Творы на сайце Kamunikat.org

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Нарадзіўся 20 сьнежня 1952 году, але афіцыйна маці пазначыла дату нараджэньня на 2 студзеня 1953 году[1].

Пасьля заканчэньня школы №2 у Івацэвічах паехаў на Поўнач. Атрымаў спэцыяльнасьць штурман маламерных марскіх суднаў. Працаваў у Пінску памочнікам капітана цеплаходу. Скончыў Гомельскі політэхнікум, Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, Кіеўскі інстытут паліталёгіі і сацыяльнага кіраваньня.

З 1977 году — у Баранавічах. Працаваў журналістам у газэце «Знамя камунізму». Пасьля быў галоўным рэдактарам газэт «Текстильщик», «Шаг» і намесьнікам галоўнага рэдактара газэты Intex-press, дырэктарам-галоўным рэдактарам ПУП «ІнтэксПрэс-Рэгіён». З 2016 году — на пэнсіі.

Першыя вершы апублікаваў у 1971 г. у Карэліі.

У Баранавічах ўступіў у літаратурнае аб’яднаньне «Плынь», там было многа выбітных людзей, сярод якіх Вэнанцы Бутрым і Анатоль Станкевіч. Вершы публікаваліся ў гарадзкіх і абласных газэтах, “Літаратура і мастацтва”, у часопісе “Дыялог”, кнізе выбранай беларускай паэзіі “Агледзіны” (1998г.), літаратурным альманаху г. Баранавічы “Сьвятліца” (1997г., 2000г., 2006г.), калектыўным зборніку “Паэзія Берасцейшчыны. Дзядзінец” (1999г.).

Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭН-цэнтру.

Бібліяграфія

рэдагаваць
  • 1994 — Тридцать второе августа
  • 1997 — Невольничьи песни
  • 1999 — Каляровыя сны
  • 2002 — Боскі вецер правінцыі
  • 2010 — Кветкі ў стагах
  • 2013 — Прыватны сектар
  • 2015 — Ад Грыўды да Гандвіка (кніга ўспамінаў)[2]
  • 2018 — Жыві, дзе ўдосталь ветру

Літаратура

рэдагаваць