Аляксей Айдараў
|
Аляксе́й Пятро́віч Айда́раў (15 лістапада 1974, Арцёмаўскі, Сьвярдлоўская вобласьць, РСФСР, СССР) — беларускі й украінскі біятляніст. Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў 1998 году, чэмпіён сьвету ў эстафэце (усё за Беларусь). Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (1998).
Біяграфія
рэдагавацьВайсковец зь Менску. Займаецца біятлёнам з 1984 году, выступае за Дынама Менск. Дэбютаваў у Кубку сьвету 8 сьнежня 1994 году ў індывідуальнай гонцы ў Бад-Гаштайне (12 месца)[1]. Упершыню трапляе на подыюм 8 сьнежня 1996 году ў эстафэце ў Эстэрсундзе, дзе зборнай займае 3 месца. Упершыню займае першае месца 7 сьнежня 1997 году ў гонцы перасьледу ў Лілегамэры[1].
Выступаў на дзьвюх Алімпіядах. На Алімпіядзе ў Нагана ў 1998 годзе займае трэцяе месца ў індывідуальнай гонцы. Лепшым месцам на Алімпійскіх гульнях 2002 году ў Солт-Лэйк-Сіці было 8 месца ў эстафэтнай гонцы[1].
З сэзону 2006/07 выступае за зборную Ўкраіны. 10 чэрвеня 2008 году аб’явіў аб завяршэньні кар’еры[2].
Агульны залік Кубку сьвету
рэдагавацьЗа Беларусь
рэдагаваць- 1995—1996 — 48-е месца
- 1996—1997 — 37-е месца (48 ачкоў)
- 1997—1998 — 12-е месца (158 ачкоў)
- 1998—1999 — 13-е месца (237 ачкоў)
- 1999—2000 — 23-е месца (136 ачкоў)
- 2000—2001 — 41-е месца (81 ачко)
- 2001—2002 — 44-е месца (71 ачко)
- 2002—2003 — 47-е месца (67 ачкоў)
- 2003—2004 — 35-е месца (144 ачкі)
- 2004—2005 — 70-е месца (20 ачкоў)
- 2005—2006 — 31-е месца (169 ачкоў)
За Ўкраіну
рэдагаваць- 2006—2007 — 83-е месца (3 ачкі)
- 2007—2008 — 39-е месца (96 ачкоў)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Профіль на сайце IBU (анг.)
- ^ Айдараў завяршыў кар’еру(недаступная спасылка) (рас.)
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль на сайце IBU (анг.)