Аляксандар Ян Масевіч

(пам. 1697) ваявода амсьціслаўскі

Аляксандар Ян Масевіч (? — каля 1696) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода амсьціслаўскі1690).

Аляксандар Ян Масевіч

Герб «Копач»
Асабістыя зьвесткі
Памёр каля 1696
Род Масевічы

Меў маёнткі ў Лідзкім павеце. Трымаў Цэльскае (па сьмерці бацькі з 1615) і Аршанскае староствы.

Біяграфія

рэдагаваць

Прадстаўнік незаможнага шляхецкага роду Масевічаў гербу «Копач». У маладосьці служыў у Сапегаў. Ваяваў супраць украінскіх казакоў, а таксама швэдаў пад Варшавай (1656).

У 1658 як камісар гетмана вялікага Паўла Яна Сапегі ўдзельнічаў у складаньні інвэнтару Ляхавіцкага замка. У 16591661 быў падстаростам Рэтаўскага цівунства, што належала Сапегу. Лідзкі пісар гродзкі (1660-я), пісар земскі (з 1671), харунжы (з 1680) і маршалак (з 1684), цівун шадаўскі (з 1674), падваявода віленскі (з 1682). Быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 1667, абіраўся паслом на соймы 1668, 1677, 1683, 1685 (на трох апошніх быў у складзе Скарбовага Трыбуналу), 1688, 1689, маршалак Галоўнага Трыбуналу ў 1691.

У 1669 браў удзел у выбарах караля і вялікага князя Міхала Вішнявецкага, у 1674 — Яна Сабескага. У пачатку 1670-х быў маршалкам двару Казімера Яна Сапегі.

Удзельнічаў у Хоцінскай бітве (1673). На сойме 1683 абіраўся ў склад камісіі для перамоваў з Расеяй (паседжаньні праходзілі ў Кадзіне). Зь пераходам у 1680-х Сапегаў у апазыцыю да каралеўскага двара Масевіч зрабіўся адным зь лідэраў сапегаўскага лягеру на соймах Рэчы Паспалітай[1].

  1. ^ Масевіч Аляксандр Ян // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 342.

Літаратура

рэдагаваць