Аляксандар Французаў

беларускі футбаліст

Алякса́ндар Уладзімеравіч Францу́заў (нар. 19 траўня 2004 году) — беларускі футбаліст, нападнік барысаўскага клюбу БАТЭ.

Аляксандар Французаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 19 траўня 2004(2004-05-19)[1] (19 гадоў)
Рост 179 см
Вага 67 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб БАТЭ
Нумар 89
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022— БАТЭ 10 (1)
Зборныя
2022 Беларусь (да 19) 3 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
4 чэрвеня 2023.

Кар’ера Рэдагаваць

Клюбная Рэдагаваць

Пачынаў займацца футболам у полацкай ДЮСШ, а юнаком далучыўся да барысаўскага БАТЭ, з 2020 году пачаў выступаць за дубль, а на наступны год стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. Дэбютаваў у асноўнай камандзе БАТЭ 22 чэрвеня 2021 году ў матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. 20 сакавіка 2022 году ўпершыню згуляў у найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену напрыканцы сустрэчы з мазырскай «Славіяй» (3:0).

Міжнародная Рэдагаваць

У верасьні 2022 году гуляў за юніёрскую зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Крыніцы Рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі Рэдагаваць