Аляксандар Коктыш

беларускі журналіст

Аляксандар Коктыш (1967 - 25 кастрычніка 2021) — беларускі журналіст і рэдактар.

Аляксандар Коктыш
Дата нараджэньня 1967
Дата сьмерці 25 кастрычніка 2021(2021-10-25)
Занятак журналіст

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Ад пачатку 1990-х працаваў загадчыкам аддзелу інфармацыі ў газэце «Звязда» і аглядальнікам у агенцтве «Інтэрфакс». Ад 1994 году і да пачатку 2000-х — адказны за эканамічную тэматыку ў тыднёвіку «Свободные новости». Быў намесьнікам галоўнага рэдактара ў беларускім выпуску маскоўскай газэты «Труд». Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў, быў задзейнічаны ў працы кіроўных органаў арганізацыі.

Паралельна ў якасьці прэс-сакратара ўдзельнічаў у палітычных кампаніях Віктара Ганчара і Васіля Лявонава.

Нечакана памер 25 кастрычніка 2021 году, з-за праблемаў сэрца[1].