Аляксандар Гуз
Аляксандар Васілевіч Гуз (нар. 22 траўня 2004 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца расейскага клюбу «Тарпэда».
Аляксандар Гуз | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 траўня 2004[1] (20 гадоў) | |
Рост | 186 см | |
Вага | 76 кг[1] | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Сокал Саратаў[d] (у арэндзе з клюбу «Тарпэда Масква») | |
Нумар | 88 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2021—2023 | Іслач | 37 (2) |
2024— | Тарпэда Масква | 3 (0) |
2024— | → Сокал Саратаў[d] | 8 (0) |
Зборныя | ||
2022 | Беларусь (да 19)[d] | 3 (0) |
2023— | Беларусь (да 21) | 7 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьВыхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2. У верасьні 2017 году далучыўся да каманды Акадэміі АБФФ. У чэрвені 2021 году па заканчэньні навучаньня ў акадэміі склаў угоду зь «Іслаччу» да сканчэньня 2024 году[2], дзе стаў выступаць за клюбны дубль, а неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 13 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на зьмену ў другім тайме матча супраць берасьцейскага «Руха» (1:7). У далейшым працягваў часам зьяўляцца ў асноўнай камандзе. Прарыўным для гульца стаў сэзон 2023 году, калі Гуз часта прыцягваўся да матчаў дружыны, але не заўсёды праводзіў усе 90 хвілінаў матчу на пляцоўцы.
У студзені 2024 году пачаў трэнавацца з маскавіцкім «Тарпэда», якое ў лютым афіцыйна аформіла трансфэр паўабаронцы[3]. Гэты пераход даў «Іслачы» пэўны грашовы прыбытак, сума якога, аднак, не раскрывалася.
Міжнародная
рэдагавацьУ верасьні 2022 году гуляў за зборную Беларусі (да 19 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. У лістападзе таго ж году забіў першы гол ў браму зборнай Расеі (да 18 гадоў) у таварыскім матчы.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball