Аляксандар Бальшуноў

расейскі лыжнік

Алякса́ндар Бальшуно́ў (па-расейску: Александр Большунов) — расейскі лыжнік, двухразовы пераможца 14 і 15 розыгрышу спаборніцтва Тур дэ Скі[1] і шматразовы мэдаліст Алімпійскіх гульняў. Паходзіць з Бранскай вобласьці, дзе і пачаў кар’еру пад кіраўніцтвам свайго бацькі. У 2014 годзе атрымаў перамогу ў скіятлёне на 20 км на першынстве Расеі, дзякуючы чаму атрымаў годнасьць майстра спорту[2]. У 2017 годзе перайшоў у дарослы спорт, узяўшы ўдзел у чэмпіянаце сьвету ў фінскім Лахці. Ужо ў бліжэйшы час спартовец дасягнуў першых вынікаў, здабыўшы перамогі ў шэрагу этапаў. На Алімпійскіх гульнях 2018 году ў Пхёнчхане Бальшуноў тройчы здабываў срэбраныя мэдалі і аднойчы стаў уладальнікам бронзы. На Алімпійскіх гульняў 2022 году ў Пэкіне тройчы стаў уладальнікам залатых мэдалёў у скіятлёне, эстафэце і гонцы 30 км клясычным ходам, а яшчэ раз стаў уладальнікам срэбра ў індывідуальнай гонцы на 15 км каньковым хадой.

Аляксандар Бальшуноў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся31 сьнежня 1996(1996-12-31) (27 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялыжны гоначнік
Узнагароды і мэдалі
ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Сяброўства
заслужаны майстар спорту Расіі
  1. ^ «Bolshunov, Alexander». International Ski Federation
  2. ^ «Приказ О присвоении спортивного звания „Мастер спорта России“». Министерство спорта Российской Федерации.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць