Масджыд аль-Харам

(Перанакіравана з «Аль-Харам»)

Аль-Масджыд аль-Харам (па-арабску: المسجد الحرام‎, Забаронены мячэт) — галоўны мячэт, ва ўнутраным двары якога знаходзіцца Кааба. Разьмешчаны ў горадзе Мэка ў Саудаўскай Арабіі.

Аль-Масджыд аль-Харам

Будаўніцтва першага мячэту каля Каабы адносіцца да 638 году. Мячэт, які існуе сёньня, вядомы з 1570 году. За час свайго існаваньня мячэт неаднаразова перабудоўваўся, так што ад першапачатковай пабудовы мала што засталося.