Альфонс Петрашкевіч

Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Петрашкевіч.

Альфонс Петрашкевіч (псэўданімы: Філафей Калінка, Пранцішак Красоўскі; 1894, ф. Вінцантова, — 20 траўня 1918, ф. Вінцантова, Вялейскі павет, Віленская губэрня) — беларускі паэт. Крыптанімы: А. П-іч; А. П.; А. Петр-віч.

Альфонс Петрашкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1894
Памёр 20 траўня 1918(1918-05-20)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэт

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Меў шляхецкае паходжаньне. Рана асірацеў і выхоўваўся дзядзькам-селянінам. Атрымаў пачатковую адукацыю, працаваў на зямлі.

Памёр ад запаленьня лёгкіх.

Творчасьць

рэдагаваць

Пачынаў пісаць па-руску і па-польску, высьмейваў норавы засьцянковае шляхты. Прыкладна ў 1909 годзе пад уплывам Зьмітрака Бядулі паэт трывала стаў на беларускі літаратурны шлях. З 1911 года пачаў друкаваць лірычныя і гумарыстычныя вершы.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць