Альфонс Дунін-Баркоўскі
Альфонс Дунін-Баркоўскі (па-польску: Alfons Dunin-Borkowski; 20 кастрычніка 1850, в. Плянта, Берасьцейшчына[a]; в. Плянта на Сандамершчыне; в Плянта ў гміне Іваніска, Апатаўскі павет[b] — 1905[a]; 1918, Расьнікі, на Валыні[b]) — мастак.
Альфонс Дунін-Баркоўскі | |
Дата нараджэньня | 20 кастрычніка 1850[1] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1918 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Плынь | рэалізм[d] |
Нарадзіўся ў сям’і Мікалая і Юліяны (у дзявоцтве Громадзінскай) Дунін-Баркоўскіх. Навучаўся ў Варшаўскай рысавальнай школе, у Кракаўскай майстэрні Я. Матэйкі (1882—1885). З 1888 г. жыў на радзіме, стварыў шэраг пейзажаў. У 1896—1898 гг. пісаў партрэты і карціны на рэлігійныя сюжэты для пахавальні сям’і Козел-Паклеўскіх. У 1898 г. пабраўся шлюбам з Марыяй Місунянкай і в Свіле на Віленшчыне адкрыў майстэрню. Пасьля сьмерці жонкі з’ехаў у Бікбарды, маёнтак Паклеўскіх на Урале. Ад 1905 г. жыў у Сухеднёва (Келецкі павет).
Найбольш вядомы як аўтар жанравых карцін «Хворая жанчына» (1893), «Мыта на Беларусі» (1899), «Паляваньне на мядзьведзя», «Лоўля рыбы восьцямі».
Заўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Alfons Borkowski-Dunin // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online (ням.) / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
Літаратура
рэдагаваць- Яніцкая М. М. Баркоўскі Дунін Альфонс. // Беларуская энцыклапедыя у 18 тамах. Т. 2. Мінск. 1996. С. 309.
- Яніцкая М. М. Баркоўскі Дунін Альфонс // Энцыклапедыя Гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 1. Мінск. 1993. С. 308.
- d’Abancourt H. Borkowski Alfons Dunin. // Polski słownik biograficzny. T. II. Kraków. 1936. S. 330.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|