Альфонса I Каталік (па-гішпанску: Alfonso I; 693, Кантабрыя757, Кангас-дэ-Оніс, Астурыя) — кароль Астурыі, які кіраваў у 739757 гадох.

Альфонса I Каталік
гішп. Alfonso I el Católico
Статуя Альфонса I у Мадрыдзе.
Кароль Астурыі
739 — 757
Каранацыя 739
Папярэднік Фавіла
Наступнік Фруэла I
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 693, Кантабрыя
Памёр 757, Кангас-дэ-Оніс, Астурыя
Жонка Эрмэсында Астурыйская
Бацька Пэдра

Біяграфія

рэдагаваць

Альфонса I, таксама вядомы як Каталік (гішп. el Católico), быў сынам герцага Кантабрыі Пэдра. Чалавек пабожны й адважны, зрабіўшыся каралём, ён значна пашырыў межы сваёй дзяржавы: далучыў да Астурыі ўсё прымор’е да зямлі баскаў, перайшоў праз горы на поўдзень і ўзяў горад Люга ў вярхоўях ракі Міньнё. Затым разам з сынам Фруэлай, ён заваяваў землі паміж Міньнё й Дуэра. Хуткімі набегамі ў розных кірунках Альфонса зьнішчаў і выгнаў мусульманаў, спусташаў іхныя вобласьці, адводзіў хрысьціянаў на поўнач краіны й пасяляў у тых заваяваных гарадох, уладу над якімі спадзяваўся ўтрымаць пад сабой. Сваёй кіпучай дзейнасьцю, заснаваньнем шматлікіх гарадоў і цэркваў, Альфонса набыў любоў народа й духавенства Гішпаніі, і гэтак заслужыў мянушку «Кароль-каталік».

Альфонса памёр каля 757 году. Новым караём Астурыі стаўся ягоны старэйшы сын Фруэла I.

Папярэднік
Фавіла
Кароль Астурыі
739757
Наступнік
Фруэла I

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Альфонса I Каталіксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б в г https://www.boe.es/biblioteca_juridica/abrir_pdf.php?id=PUB-DH-2021-233
  2. ^ а б Alfonso I // Encyclopædia Britannica (анг.)
  3. ^ а б Alfònso I (re delle Asturie) // Sapere Encyclopedia (італ.)De Agostini Editore, 2001.