Дуэра
рака ў Гішпаніі і Партугаліі
Дуэра (ісп. Duero), Дору (партугал. Douro), Дурый (лац. Durius) — рака, якая бярэ пачатак на тэрыторыі Гішпаніі і ўпадае ў Атлянтычны акіян ў Партугаліі. Адна з найбуйнейшых рэк Пірэнэйскай паўвыспы, агульная працягласьць — 897 км.
Дуэра працякае ў Гішпаніі па тэрыторыі правінцый Сорыя, Бургас, Вальядолід, Самора і Саламанка. Перасякае мяжу ў раёне Міранда-ду-Дору і далей працякае па тэрыторыі Партугаліі пад назвай Дору. Падвойная назва ракі, як правіла, адлюстроўваецца на геаграфічных картах.