Α і Ω (Альфа й Амэга) — першая й апошняя літары клясычнае (іённае) грэцкага альфабэту, сымбаль пачатку й канца. Упершыню сустракаюцца як сымбаль Езуса Хрыста ў Адкрыцьці Яна Багаслова (1, 8; 21, 6; 22, 13). На зьяўленьне сымбалю Α і Ω, магчыма, паўплывала юдэйская й эліністычная літаратура, але найбольш верагоднай крыніцай стаў тэкст Кнігі прарока Ісаі (44, 6), дзе Бог названы «Першым і Апошнім». Сымболіка Α і Ω зьяўляецца ўжо ў раньнесярэднявечных аўтараў: Прудэнцыя (Cathemerinon, IX, 2), Тэртуліяна (De Monogamia, 5) і Ізідара Сэвільскага (Etymologiae, I, 3) — і праходзіць праз усё Сераднявечча. Яе выкарыстоўваў таксама Дантэ Аліг’еры ў «Боскай камэдыі» (Рай, XXVI, 17).

Праект Марскога сабору ў Кранштаце. Аўтары — Васіль і Георгі Касяковы
Альфа й Амэга ля німбу Хрыста. Фрагмэнт росьпісаў рымскіх катакомбаў, 4 ст.

Пачынаючы ад IV ст., сымболіка Α і Ω набывае шырокі распаўсюд, яе ўжываюць у эпітафіях на трунах, у надпісах на літургічных пасудзінах, а таксама ў мазаіках цэркваў, на мэдалёх, манэтах і папскіх пячатках. У раманскім і гатычным мастацтве сымболіка Α і Ω зьнікае, але зноўку адраджаецца ў ХІХХХ стст. (яе можна ўбачыць на аўтары, даразахавальніцах, на літургічных уборах і г. д.).

Эмэт (אמת), літаральна «праўда», адно з імёнаў Бога ў юдаізьме, складаецца зь першае, сярэдняе й апошняе літараў жыдоўскае абэцэды.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
Крыніца: «Католическая энциклопедия»