Альмэрэ Сіці
«Альмэрэ Сіці» (па-нідэрляндзку: Almere City FC) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Альмэрэ. Заснаваны ў 2001 годзе, а свае хатнія матчы яны ладзяць на стадыёне Янмар.
Альмэрэ Сіці | |
Поўная назва | Almere City Football Club |
---|---|
Заснаваны | 14 верасьня 2001 |
Горад | Альмэрэ, Нідэрлянды |
Стадыён |
Янмар Умяшчальнасьць: 4501 |
Прэзыдэнт | Як дэ Гір[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Эрэдывізія |
· 2023—2024 | 13 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы almerecity.nl (нід.) |
Гісторыя
рэдагавацьГісторыя «Альмэрэ Сіці» сягае ў 1976 году, калі тры клюбы ДВС, «Дэ Фоленвэйкерс» і «Бляў-Віт» аб’ядналіся ў адзіны клюб «Амстэрдам». Незадаволеныя прыхільнікі ДВС заснавалі ўласны клюб «Дэ Цвартэ Схапэн», які адсылае да выразу «чорная авечка». Клюб хутка набыў моц у аматарскім футболе. Пасьля некалькіх жорсткіх інцыдэнтаў на полі і шасьцімесячнага адхіленьня ад гульняў Каралеўскай нідэрляндзкай футбольнай асацыяцыяй клюб пераехаў з Амстэрдама ў суседні Альмэрэ і зьмяніў назву на «Спортынг Флевалянд».
Новая назва клюбу «Омніўорлд» была ўзятая клюбам у 2001 годзе, якая адсылала да назвы кансорцыюма. Гэты ж кансорцыюм быў зьвязаны з удадамі гораду. Плянавалася, што ў горадзе будзе створаны супэрклюб з камандамі ў розных відах спорту. Альмэрэ мусіла мець баскетбольны, валейбольны і футбольныя клюбы. Аднак, калі ў 2002 годзе партыя Леэфбаар Альмэрэ атрымала большасьць у мескай радзе, мясцовая ўлада выйшла з праекту. Гэта прывяло да таго, што клюб перастаў адпавядаць крытэрам допуску ў прафэсійную лігу ў 2004 годзе[2]. Тым ня менш, клюб здолеў знайсьці прыватных інвэстараў. Бюджэт каманды стаў збалянсаваны, а стадыён падрыхтаваны да прафэсійнага футболу.
Першы афіцыйны матч клюб павінен быў згуляць 12 жніўня 2005 году ў сустрэчы Ээрстэ дывізіі супраць «Вээндаму». Аднак судзьдзя адклаў матч незадоўга да пачатку, бо моцны дождж зрабіў непрыдатным для гульні поле з штучным пакрыцьцём. Прафэсійны дэбют каманды з прадмесьця Амстэрдама адбыўся праз тыдзень у выязным матчы супраць «Эйндговэну», які быў прагуляны дэбютантамі зь лікам 2:0. «Омніўорлд» забіў свой першы гол празь некалькі дзён, калі каманда ўсё ж такі зьведала паразу зь лікам 2:3 супраць «Дэн Босху». Першы пункт на свой рахунак клюб паклаў 29 жніўня ў сустрэчы супраць «Гоў Эгэд Іглз» (2:2). Першая перамога клюбу была здабытая 16 верасьня, калі альмэрцы былі мацнейшымі за сытардзкую «Фартуну» (3:2). У сакавіку 2010 году клюб быў перайменаваны ў «Альмэрэ Сіці»[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/723
- ^ «TOF-begroting: middenmoot Jupiler League». Trots op Fortuna.
- ^ «FC Omniworld gaat verder als Almere City». VoetbalPrimeur.