Алькіны[1][2] (таксама — ацэтыленавыя вуглевадароды) — вуглевадароды, якія ўтрымліваюць трайную сувязь паміж атамамі вугляроду, стварая гамалягічны шэраг з агульнаю формулаю CnH2n-2. Вуглец пры трайной сувязі знаходзіцца ў стане sp-гібрыдызацыі. Алькіны маюць валентны вугал 180° і даўжыню між С—С сувязямі 0,120 нм. Па правілах намэнклятуры IUPAC назвы алькінаў утвараюцца пры дапамозе суфіксаў «-ін» ці «-ын» замест альканавых суфіксаў «-ан».

Гамалягічны шэраг алькінаў

рэдагаваць

Першым прадстаўніком алькінаў ёсьць этын (ацэтылен)

Этын (ацэтылен) C2H2
Прапін C3H4
Бутын C4H6
Пэнтын C5H8
Гексын C6H10
Гептын C7H12
Актын C8H14
Нанін C9H16
Дэкін C10H18

Фізычныя ўласьцівасці

рэдагаваць

Па фізычных ўласьцівасьцях алькіны падобны да алькенаў, бо таксама зьяўляюцца ненасычанымі вуглевадародамі. Алькіны, якія маюць ад аднаго да чатырох атамаў вугляроду — газы бяз колеру ды паху, і маюць больш высокія тэмпэратуры кіпеньня ніж іхныя аналягі алькенаў. Так жа, як і алькены кепска рашчыняюцца ў вадзе, але добра ў арганічных рашчынах.