Альжбета Шыдлоўская
Альжбета з Шыдлоўскіх Ґрабоўская гербу Любіч (па-польску: Elżbieta z Szydłowskich Grabowska; 1749-1 чэрвеня 1810, Варшава) — каханка й марганатычная жонка караля польскага й вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага.
Elżbieta z Szydłowskich Grabowska | |
Партрэт аўтарства Джаваньні Марыя Лямпі | |
герб Любіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 1749 |
Памерла | 1 чэрвеня 1810 Варшава, Варшаўскае княства |
Пахаваная | |
Род | Шыдлоўскія |
Бацькі | Тэадор Шыдлоўскі Тарэса Віткоўская |
Муж | Ян Ежы Ґрабоўскі, Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
Дзеці | Станіслаў Ґрабоўскі, Міхал Ґрабоўскі, Ізабэля Ґрабоўская, Аляксандра Ґрабоўская, Казімеж Ґрабоўскі, Канстанцыя Ґрабоўская |
Біяграфія
рэдагавацьБыла дачкой плоцкага ваяводы Тэадора Шыдлоўскага й Тарэсы зь Віткоўскіх. У 1768 выйшла замж за Яна Ежыя Ґрабоўскага. Патаемна была каханкай Станіслава Аўгуста Панятоўскага і многія дзеці зь ейнага шлюбу, насамрэч, былі ад яго. Верагодна, неўзабаве пасьля сьмерці мужа ў 1789 патаемна вышла замуж за Станіслава Аўгуста. Тытулу каралевы ня мела і лічылася палюбоўніцай. Мела, магчыма, толькі паводле чутак, уплыў на караля: менавіта ёй прыпісвалі схіленьне караля да Таргавіцкае канфэдэрацыі. З адрачэньнем апошняга ад стальцу разам з сынамі Міхалам і Станіславам паехала за ім у Санкт-Пецярбург. Пасьля сьмерці ў 1798 мужа вярнулася ў Польшчу, дзе фундавала мастакоў.
Дзеці
рэдагаваць- Станіслаў Ґрабоўскі (1780-1845), граф, міністар-асьветы Царства Польскага;
- Міхал Ґрабоўскі (1773-1812), генэрал брыгады воскаў польскіх Варшаўскага княства;
- Ізабэля Ґрабоўская (1770-1800), жонка Райскага, пасьля Валентыя Фаўстына Сабалеўскага;
- Аляксандра Ґрабоўская (1771-1789), жонка Францішка Салезыя Красіцкага;
- Казімеж Ґрабоўскі
- Канстанцыя Ґрабоўская.