Альжбета Астроская

Альжбета (Галшка) Астроская (1539—1582), празваная «Чорнай княгіняй» — дачка Ільі і Беаты з роду Касьцялецкіх, унучка Канстанціна Астроскага. Зь дзяцінства была адзіным нашчадкам велізарнай маёмасьці, што і вызначыла яе трагічны лёс.

Альжбета Астроская
Дата нараджэньня 19 лістапада 1539
Месца нараджэньня Астрог
Дата сьмерці 1582(1582)
Месца сьмерці
Бацька Ілья Канстанцінавіч Астроскі
Маці Беата Касцялецкая
Муж Зьміцер Сангушка
Лукаш Гурка

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзілася пасьля сьмерці бацькі. Яе дзядзька Канстантын Астроскі (малодшы) жадаў яе шлюбу са сваім сябрам, Зьмітром Сангушкам, але маці была супраць. У 1553 годзе Сангушка гвалтоўна захапіў 14-гадовую Альжбету і павянчаўся зь ёю. Аднак Беата дамаглася каралеўскага дэкрэту аб скасаваньні шлюбу і абвяшчэньні Сангушкі па-за законам, пасьля чаго ён быў забіты родзічамі Беаты — Касьцялецкімі і Збараскімі. У 1554 годзе зноў насуперак волі Альжбеты і яе маці Жыгімонт II Аўгуст выдаў яе за польскага магната графа Лукаша з Горкі. Маці вывезла Альжбету з Польшчы і схавала яе ў дамініканскім кляштары ў Львове. У 1559 годзе туды быў выкліканы Сямён Слуцкі, які павянчаўся з Альжбетай у кляштары, ужо абкладзеным дружынай графа Лукаша. Калі скончыліся запасы вады, манахі здаліся і Альжбету адвезьлі да Лукаша, дзе яна правяла каля 14 гадоў у добраахвотным зьняволеньні. Пасьля сьмерці ў 1560 годзе Сямёна Слуцкага Беата, каб не дапусьціць да маёнткаў графа Лукаша, выйшла замуж за польскага магната Альбрэхта Ляскага, які фактычна захапіў маёнткі, абыходзіўся з жонкаю вельмі жорстка, трымаў яе пад замком. Пасьля яго сьмерці частка маёнткаў Астроскіх адышла да польскага караля. Астатнія маёнткі Альжбета, якая пасьля сьмерці Лукаша ў 1573 годзе выйшла на волю, завяшчала свайму дзядзьку Канстанціну Васілю.

Літаратура

рэдагаваць
  • Юхо І., Насевіч В. Астрожскія // ЭГБ ў 6 т. Т. 1. Мн., 1993.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Горацкага р-на. Мн., 1996. С. 26–41
  • Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku. Warszawa, 1897.
  • Kuchowicz Z. Wizerunki niepospolitych niewiast staropolskich XVI – XVIII wieku. Łódź: Wydawnictwo Łódzkie, 1974.
  • Kempa T. Dzieje rodu Ostrogskich. Toruń: Wydawnictwo Adam Marszałek, 2002. ISBN 83-7174-971-6.
  • Zagórska S. Halszka z Ostroga: Między faktami a mitami. Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2006. ISBN 83-7181-419-4.