Альгерд Малішэўскі

беларускі маляр, выкладчык

Альгерд Адамавіч Малішэўскі (1922—1989) — беларускі мастак, выкладчык. Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі (1977). Сябра Беларускага саюзу мастакоў (ад 1956).

Альгерд Малішэўскі

Удзельнічаў у нямецка-савецкай вайне. Скончыў Харкаўскі мастацкі інстытут у 1952 годзе (вучань П. Котава). Ад 1953 да 1981 году выкладаў у Менскай мастацкай вучэльні. Працаваў ва ўсіх жанрах станковага жывапісу. Аўтар нацюрмортаў «Бэз», «Калы», партрэтаў Арлена Кашкурэвіча і Г. Лісоўскай, пэзажаў «Меншчына», «Лес партызанскі», арыгінальных станковых кампазыцый «Пасьляваенны год», «Мы вернемся», «Мядсёстры» і інш.[1] Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Менску, фондах Беларускага саюзу мастакоў і Міністэрства культуры Расеі.

Сын Сяргей таксама мастак. Унук Яраш Малішэўскі — беларускі музыка.

  1. ^ Шлях у мастацтва / уклад. В. І. Ясюк. — Мінск: Беларусь, 2017. — С. 46. — ISBN 978-985-01-1214-9

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць