Альгамбра
палацава-замкавы комплекс у Гранадзе (Гішпанія)
Альгамбра (па-гішпанску: Alhambra, ад па-арабску: قصر الحمراء Каср аль-Хамра — «чырвоны замак») — архітэктурна-паркавы ансамбль, разьмешчаны на пагорыстай тэрасе ва ўсходняй частцы гораду Гранады ў паўднёвай Гішпаніі. Асноўнае разьвіцьцё атрымаў у часы праўленьня мусульманскай дынастыі Насрыдаў (1230—1492), пры якіх Гранада стала сталіцай мусульманскіх уладаньняў на Ібэрыйскай паўвысьпе (Гранадзкі эмірат), а Альгамбра іх урадавай рэзыдэнцыяй (палацы адносяцца пераважна да XIV стагодзьдзя). У склад шырокага комплексу, зьняволенага ў прыгонныя сьцены зь вежамі, уваходзілі таксама мячэты, жылыя дамы, лазьні, сады, склады, могілках. У цяперашні час зьяўляецца музэем ісламскай архітэктуры.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Spain_Andalusia_Granada_BW_2015-10-25_17-22-07.jpg/220px-Spain_Andalusia_Granada_BW_2015-10-25_17-22-07.jpg)
Глядзіце таксама
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьАльгамбра — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў