Альвара Набоа
А́львара Набо́а Панто́н (па-гішпанску: Álvaro Noboa Pontón; нарадзіўся 21 лістапада (1 лістапада ?) 1950, Гуаякіль) — эквадорскі прадпрымальнік, палітык правае кансэрватыўнае нэалібэральнае плыні, папуліст, кандыдат на пасаду Прэзыдэнта Рэспублікі Эквадор на ўсеагульных прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году, а таксама ў 1998 і 2002 гадох. Самы багаты чалавек у Эквадоры. Лідэр папулісцкай партыі Нацыянальнага дзеяньня (Partido Renovador Institucional de Acción Nacional, PRIAN). Мяркуецца, што ён цалкам кантралюе групу кампаніяў Noboa, якую ён захапіў пасьля працяглай барацьбы са сваімі стрыечынымі братамі ў выніку сьмерці свайго бацькі, бананавага караля і мільярдэра, ў 1993[1] годзе. Заснаваў фундацыю «За новы гуманізм»[2] (па-гішпанску: Cruzada Nueva Humanidad), якая займаецца фінансаваньнем грамадзкіх праектаў.
Альвара Набоа | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся: |
21 лістапада 1950 (73 гады) Гуаякіль, Эквадор |
Партыя: | |
Сужэнец: | Anabella Azin[d] |
Дзеці: | Даніель Набоа[d] |
Бацька: | Luis Noboa Naranjo[d] |
Адукацыя: | San Jose La Salle Catholic School in Guayaquil, Institut Le Rosey in Switzerland, Guayaquil State University, American Management Association in New York |
Кныніцы
рэдагаваць- ^ Michael Freedman. Slippery situation 17 сакавіка 2003
- ^ https://web.archive.org/web/20080427223413/http://www.prian.org.ec/Paginas/Titulos.php?Med=41
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная стронка кампаніі PRIAN
- Урывак дакументальных здымкаў – Атака на страйкоўцаў плантацыі Лос Аламаса
- Прэзыдэнцкія выбары ў Эквадоры: Эканамічная падаплёка, кароткі агляд Цэнтру Эканамічных і палітычных дасьледаваньняў (the Center for Economic and Policy Research)
Гэта — накід артыкула пра палітыка. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |