Альбіна Асіповіч

плыўчыха ЗША беларускага паходжаньня

Альбі́на Люцы́я Шарлё́та Асіпо́віч (у шлюбе Ван Эйкен; па-ангельску: Albina Lucy Charlotte Osipowich van Aiken; 26 лютага 1911, Ўорчастэр, штат Масачусэц, ЗША — 6 чэрвеня 1964) — амэрыканская спартоўка беларускага паходжаньня.

Альбіна Асіповіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася26 лютага 1911(1911-02-26)
Памерла6 чэрвеня 1964(1964-06-06) (53 гады)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяплыўчыха
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Асіповіч.

Зь дзяцінства займалася плаваньнем. Каб яна прагрэсавала, трэнэр выстаўляў яе спаборнічаць з хлапчукамі. У 1928 Альбіна стала чэмпіёнкай ЗША у спрынце вольным стылем, усталяваўшы тры нацыянальныя рэкорды.

На Алімпійскіх гульнях у Амстэрдаме ў 1928 яна з алімпійскім рэкордам стала пераможцам стомэтроўкі вольным стылем. Другое золата Асіповіч заваявала разам зь сяброўкамі па камандзе ў эстафэце 4 па 100 м.

За перамогі на алімпіядзе грамадскасць Ўорчастэру сабрала 4 тысячы даляраў на яе навучаньне ў Браунскім унівэрсытэце. Там яна пазнаёмілася са сваім будучым мужам Гарысанам ван Эйкенам, які стаў буйным бізнэсоўцам. Зь вялікім спортам Альбіна завязала неўзабаве пасьля трыюмфальнае Алімпіяды.

Памерла ў 1964 пасьля цяжкае хваробы.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць