Альбэрт Разін
Альбэ́рт Аляксе́евіч Ра́зін (12 чэрвеня 1940, с. Кузюмава, СССР — 10 верасьня 2019, Іжэўск, Удмуртыя, Расея) — удмурцкі навуковец і грамадзкі дзеяч. Актывіст у абарону ўдмурцкай мовы ад зьнікненьня. Заслужаны навуковец Удмурцкай Рэспублікі. Кандыдат філязофскіх навук, дацэнт. Працаваў у Хаўрусе навукоўцаў Удмуртыі.
Альбэрт Аляксеевіч Разін | |
Дата нараджэньня | 12 чэрвеня 1940 |
---|---|
Месца нараджэньня | Кузюмава, СССР |
Дата сьмерці | 10 верасьня 2019 (78 гадоў) |
Месца сьмерці | Іжэўск, РФ |
Прычына сьмерці | самаспаленьне[d] |
Грамадзянства | СССР/РФ |
Месца вучобы | Удмурцкі дзяржаўны пэдагагічны інстытут |
Занятак | этнограф, грамадзкі дзяяч, сацыёляг, філёзаф, актывіст, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | філязофія |
Месца працы | Удмурцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт |
Вядомы як | дасьледаваньні ўдмурцкага этнасу |
Навуковая ступень | кандыдат філязофскіх навук |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Разін (неадназначнасьць).
10 верасьня 2019 году ў Іжэўску (Удмуртыя, Расея) Альбэрт Разін з выкарыстаньнем бэнзіну зьдзейсьніў акт самаспаленьня перад будынкам мясцовага Дзяржсавету. Разін трымаў плякат з цытатай дагестанскага паэта Расула Гамзатава: «І калі мая мова зьнікне заўтра, то я гатовы памерці сёньня». Альбэрт Разін атрымаў амаль 100% апёкаў цела, быў шпіталізаваны ў цяжкім стане і памёр у шпіталі празь некалькі гадзін[1].
Грамадзкая дзейнасьцьРэдагаваць
Альбэрт Разін быў адным з заснавальнікаў лябараторыі нацыянальных стасункаў Удмурцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (УДУ). У 1992 годзе ўдзельнічаў у стварэньні Інстытуту чалавека УДУ, быў яго дырэктарам[2], пакуль штат ня быў амаль цалкам скарочаны. З таго часу стаў актывістам руху «Удмурт Кенеш». Разін змагаўся за тое, каб дзеці вывучалі ўдмурцкую мову і не забывалі яе. Раней рыхтаваў зварот да дэпутатаў Дзяржсавету пад назвай «Удмурцкая нацыянальнасьць зьнікае»[3].
Альбэрт Разін быў адным з навукоўцаў, якія ўлетку 2018 году зьвярнуліся з адкрытым лістом да старшыні Дзяржаўнага савету Ўдмуртыі Аляксея Прасолава і дэпутатаў з патрабаваньнем не падтрымліваць законапраект аб вывучэньні моў у школах, які пагаршаў статус удмурцкай мовы[4].
10 верасьня 2019 году зьдзейсьніў акт самаспаленьня[4].
ВодгукіРэдагаваць
Украінскі крымскататарскі палітык, былы старшыня Мэджлісу крымскататарскага народу Мустафа Джамілеў:
Па-першае, хацеў бы перадаць шчырыя спачуваньні Удмурцкаму народу ў сувязі з трагічнай гібельлю патрыёта сваёй Радзімы, свайго народа. Па-другое, горка, вядома. Але гэта ў той жа час дае падставы да аптымізму — калі ў народа ёсць такія людзі як Разін, то ўдмурцкая мова не загіне. А тое, што адбылося — гэта наступства шавіністычнай русіфікатарскай палітыкі Расейскай Фэдэрацыі, якая ў цяперашні час значна горш, чым нават пры савецкай уладзе. Вельмі шкада.[5] | ||
Сьпікер эстонскага парлямэнту Хэн Пыллуаас(et):
Вельмі шкада, што нашы роднасныя народы ў Расеі павінны такім чынам адстойваць права на родную мову. У 2020 годзе ў эстонскім Тарту адбудзецца Сусьветны кангрэс фіна-вугорскіх народаў, дзе, безумоўна, будуць старанна разгледжаныя моўныя праблемы. Моўныя пытаньні фіна-вугорскіх народаў, несумненна, важныя на зьезьдзе. Гэты канкрэтны выпадак будзе адной з тэмаў у хадзе абмеркаваньняў. Мы яшчэ раз выказваем спачуваньні родным і блізкім.[6] | ||
Глядзіце таксамаРэдагаваць
КрыніцыРэдагаваць
- ^ «Огнетушитель найти не смогли. И все стоят с камерами и снимают»(рас.) // Idel.Реалии
- ^ УдГУ — Наука (архивная версия сайта)(рас.)
- ^ Альберт Разин: «Удмуртский этнос исчезает на глазах»(рас.)
- ^ а б Навуковец ва Ўдмуртыі падпаліў сябе. «Калі заўтра мая мова зьнікне, то я гатовы сёньня памерці» // Радыё Свабода
- ^ Мустафа Джемилев: «А то, что произошло — это следствие шовинистической русификаторской политики РФ»(рас.) // Idel.Реалии
- ^ Спикер парламента Эстонии: «Очень жаль, что наши родственные народы в России должны таким образом отстаивать право на родной язык»(рас.) // Idel.Реалии
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- Альберт Разин: «Удмуртский этнос исчезает на глазах» (рас.)
- Павел Казарин: Уроки самосожжения // Крым. Реалии (рас.)
- Виталий Портников: Самосожжение и русификация // Крым. Реалии (рас.)