Альбасэтэ

места ў Кастыліі-Ля Маншы (Гішпанія)

Альбасэтэ (па-гішпанску: Albacete) — горад на паўднёвым усходзе Гішпаніі, які месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Кастылія-Ля-Манча, за 127 кілямэтраў ад Мадрыду. Насельніцтва гораду складае 172 472 чалавек, паводле ацэнак за 2012 год, зьяўляючыся, такім чынам, самым населеным горадам у аўтаномнай супольнасьці, хоць ейнай сталіцай зьяўляецца Таледа.

Альбасэтэ
гішп. Albacete
Альбасэтэ
Герб Альбасэтэ Сьцяг Альбасэтэ


Краіна: Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць: Кастылія-Ля-Манча
Правінцыя: Альбасэтэ
Плошча: 1141,41 км²
Вышыня: 686 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 172 472 чал.
шчыльнасьць: 151,1 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: 967
Паштовы індэкс: 02001–02009, 02512, 02071, 02099, 02140, 02155, 02328, 02511
Нумарны знак: AB
Геаграфічныя каардынаты: 38°59′44″ пн. ш. 1°51′21″ з. д. / 38.99556° пн. ш. 1.85583° з. д. / 38.99556; -1.85583Каардынаты: 38°59′44″ пн. ш. 1°51′21″ з. д. / 38.99556° пн. ш. 1.85583° з. д. / 38.99556; -1.85583
Альбасэтэ на мапе Гішпаніі
Альбасэтэ
Альбасэтэ
Альбасэтэ
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.albacete.com/

Гісторыя

рэдагаваць

Паходжаньне гораду зьяўляюцца нявызначаным, хоць першыя некалькі пацьверджаньняў ягонага існаваньня, знойдзеныя падчас маўрытанскага панаваньня ў гэтым рэгіёне. Самая першая згадка аб месцы адносіцца да 1269 году, калі Альбасэтэ быў толькі невялікай вёскай. У 1241 годзе горад быў захоплены хрысьціянскім войскам і знаходзіўся пад валадарствам Аляркона.

Каля першай чвэрці XIV стагодзьдзя вёска стала разьвівацца й ейнае насельніцтва павялічвацца. У 1375 годзе Альбасэтэ стаў мястэчкам, а праз стагодзьдзе, у 1476 годзе, каталіцкія манархі дазволілі Альбасэтэ раз на тыдзень ладзіць кірмаш.

У час паўстаньня камунэрас (1520—1522), пасьля першапачатковага пратэсту, Альбасэтэ падтрымаў новага імпэратара Карла V, а ў 1526 годзе горад быў дараваны як фэадальнае ўладаньне ягонай жонцы, імпэратарцы Ізабэле Партугальскай. На працягу гэтага пэрыяду ў горадзе пачалося будаўніцтва царквы Сан-Хуан Баўтыста, якая пазьней сталася саборам.

Эканоміка

рэдагаваць

Авіяцыйная прамысловасьць зьяўляецца адной з асноўных сэктараў эканомікі — горад зьяўляецца годам для кампаніяў Albacete Air і лягістычнага парку, дзе месьцяцца іншыя буйныя кампаніі, у горадзе таксама знаходзіцца цэнтар падрыхтоўкі лётчыкаў НАТО[1].

Гарады-сябры

рэдагаваць
  1. ^ «Base Aérea — Aeropuerto». Parque Aeronáutico y Logístico de Albacete

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць