Алоля (рака)
рака ў Пскоўскай вобласьці Расеі
Ало́ля — рака ў Пскоўскай вобласьці ў Маскоўшчыне.
Алоля | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Arno[d] |
Вусьце | Вялікая (рака, басейн Пскоўскага возера)[d] |
Вобласьці | Пскоўская вобласьць |
Даўжыня |
|
Плошча басэйну | 860 км² |
Выток ракі разьмешчаны на Бяжаніцкім узвышшы (возера Арно) на тэрыторыі Балгатаўскай воласьці Апочацкага раёна, а далей цячэ па Кудзеверскай воласьці Бяжаніцкага раёна. Затым памежна па тэрыторыях Апочацкага раёна (Глыбокаўская воласьць) і Пусташкінскага раёна (Шчукінская і Алольская воласьці).
Працякае празь некалькі азёр, найбуйнейшымі зь якіх зьяўляюцца Кудзеверскае і Бардава. У 29 км ад вусьця па левым беразе ўпадае рака Цыпілянка.
Этымалёгія
рэдагавацьНазва ракі мае балцкае паходжаньне. Корань слова *al- зьвязваюць зь індаэўрапейскім коранем, якое мае значэньне «цячы», ён выяўляецца ў сучасным жамойцкім (г. зн. летувіскім) alėti — «цячы, сачыцца». Наступны за коранем суфікс -al таксама балцкі.