Бяжаніцкае ўзвышша

узвышша ў Пскоўскай вобласьці Расеі

Бяжаніцкае ўзвы́шша — узвышша ў Пскоўскай вобласьці, у міжрэччы Ловаці і Вялікай. Мае авальную форму. Працягласьць з паўднёвага ўсходу на паўночны захад — 86 км, пры шырыні 35-45 км. Плошча — 4126 км².

Бяжаніцкае ўзвышша

Падэшва ўзвышша разьмяшчаецца на поўначы і ўсходзе на вышыні 100—120 м, на поўдні і паўднёвым захадзе — 140—180 м. Паверхня моцна разьдзеленая, схілы маюць вышыню да 50-60 м, пераважныя вышыні — 180—220 м над у.м. У межах узвышша вылучаецца шэраг буйных масіваў і паніжэньняў. Буйнымі масівамі зьяўляюцца Лабноўскі, дзе знаходзяцца горы Лабно вышынёй 337,9 м і Ліпніцкая вышынёй 339,1 м (вышэйшая кропка Пскоўскай вобласьці), а таксама Тархоўскі і Лугаўской. Тут знаходзяцца вытокі рэк Вялікай, Алоля, Локні, Ушчы, Сораці і іншых.

На ўзвышшы звыш 500 азёраў, якія займаюць 6% яе паверхні. У азёрах водзяцца мноства відаў рыб. Амаль траціна ўзвышша занятая зьмяшанымі лясамі. На платападобных участках сустракаюцца дубравы. Бяжаніцкае ўзвышша — папулярнае месца адпачынку.